На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў раённы конкурс аратых
На базе СВК “Калгас “Радзіма” прайшоў раённы конкурс аратых.
Удзел у ім прынялі 8 лепшых аратых. За ходам спаборніцтва ўважліва назіралі старшыні райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК – Віктар ГЕЙДЭЛЬ, СВК “Калгас “Радзіма” – Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ, спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
У конкурсе былі пазначаны дзве намінацыі ў залежнасці ад тэхнікі: удзельнікі выконвалі ворыва 4- і 8-корпуснымі плугамі. Пераможцамі сталі суадносна Аляксей ЦВЫР – трактарыст-машыніст ААТ “Аграсэрвіс” і Сяргей КАЗАКОЎ – трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Радзіма”. Яны атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі, былі заахвочаны кіраўніцтвам гаспадарак грашовымі прэміямі.
Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.