Темы

Дзіцячая бяспека вышэй за ўсё!

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення моладзі да аказання садзейнічання органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, РК ГА “БРСМ” і РАНС праводзяць сумесную акцыю “Летні патруль”. Днямі яны завіталі ў дзіцячы аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем “Перамога”, які функцыянуе на базе Старасельскага ВПК ДС ПШ.

З 24 чэрвеня туды заехала другая змена ў складзе шасцідзесяці школьнікаў. І, паколькі дзеці знаходзяцца там дваццаць чатыры гадзіны ў суткі, будынак павінны цалкам адпавядаць патрабаванням пажарнай бяспекі, а работнікі лагера – у любую хвіліну быць гатовымі да ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, незалежна ад яе складанасці, і прыняць неабходныя меры па яе ліквідацыі ў самы кароткі час. А самае галоўнае – не разгубіцца і выратаваць тых, за каго яны 18 дзён нясуць адказнасць.

Як распавёў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, на базе лагера створана добраахвотная пажарная дружына, у склад якой уваходзяць дзесяць чалавек.

– Гэта людзі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару павінны першымі забяспечыць выклік пажарных падраздзяленняў, эвакуіраваць усіх, хто знаходзіцца ўнутры будынка, і прыняць меры па першапачатковым тушэнні пажару да прыезду ратавальнікаў, – дадаў Віталь Валянцінавіч.

Каб праверыць гатоўнасць членаў ДПД на практыцы, ратавальнікі правялі з імі вучэбную эвакуацыю з выклікам пажарных падраздзяленняў, адпрацоўкай дзеянняў на выпадак узнікнення пажару.

– Калі палічыць колькасць дзяцей, якія адпачываюць у лагеры, персанал, то гэта каля сотні чалавек. Зразумела, што кіраваць натоўпам у экстранай сітуацыі даволі складана, таму мы і праводзім такія вучэнні, каб члены ДПД не разгубіліся ў масе людзей і змаглі дакладна ведаць свае дзеянні, – адзначыў Віталь Воранаў.

Пасля эвакуацыі інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” пагутарыла з рабятамі аб бяспецы ў лесе і на вадзе, прадэманстравала ім навучальны мультфільм “Правілы паводзін на прыродзе”.

– Дзеці хутка і правільна адказвалі на пытанні, была бачна іх тэарэтычная падрыхтоўка, – адзначыла інспектар. – Самае галоўнае, што кожны з іх ведае, як выклікаць ратавальнікаў, што сказаць дзяжурнаму РАНС падчас званка, таму ўпэўнена, што яны не разгубяцца і ў надзвычайнай сітуацыі.

Таксама Кацярына Любівая падкрэсліла: практыка паказвае, што ў гульнёвай форме дзеці лепш засвойваюць патрэбную інфармацыю.

Ад інспектара РАНС і в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Марыны ШАБУСАВАЙ выхаванцы лагера атрымалі прафілактычныя лістоўкі “Канікулы без дыму і агню”, якія абавязкова прачытаюць у вольны час.

Напрыканцы сустрэчы ратавальнікі далі дзецям магчымасць пабываць у пажарнай машыне, ацаніць яе магутнасці, прымерыць спецыяльнае абмундзіраванне.

Марыя БАРАНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость
Новости области

Стоимость школьных учебников в 2025/26 учебном году: сколько придется отдать за пособия?

11 июля 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем