Спецыялісты дапамогуць бясплатна

11 ліпеня ў Бялыніцкім бюро Горацкага феліяла РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” пройдзе адзіны дзень бясплатных кансультацый. Аб гэтым карэспандэндэнту газеты распавяла ў прэс-цэнтры загадчык яго Наталля МАРДАЧОВА.

– Наталля Валер’еўна, што прадугледжвае правядзенне адзінага дня бясплатных кансультацый?

– У гэты дзень, нягледзячы на тое, што ён не з’яўляецца прыёмным, супрацоўнікі арганізацыі паінфармуюць па любых пытаннях аб дзейнасці бюро. Гэта будзе датычыцца ўсіх наведвальнікаў, якія звярнуліся як у Бялыніцкае бюро, так і ў РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” ў Магілёве, а таксама ў яго філіялы ў Бабруйску і Крычаве.

Тэматыка зваротаў можа быць самай разнастайнай – пытанні аб правядзенні першаснай тэхнічнай інвентарызацыі са складаннем выніковага тэхнічнага дакумента, праверкі нерухомасці пасля ўжо праведзенай перапланіроўкі, рэканструкцыі, дзяржаўнай рэгістрацыі незарэгістраванай маёмасці, яе ацэнкі, а таксама дастаткова запатрабаванай паслугі па пацвярджэнні ці заключэнні дагавораў дарэння, куплі-продажу нерухомай маёмасці з наступнай дзяржаўнай рэгістрацыяй правоў асобы, якая яе набывае. Усе гэтыя дакументы будзе магчыма атрымаць у дзень звароту.

– Аб чым жыхары Бялыніч пытаюцца часцей за ўсё?

– Падчас правядзення адзінага дня бясплатных кансультацый ад грамадзян паступае даволі шмат пытанняў, звязаных з вызначэннем асобных кватэр у выпадку, калі некалькі сем’яў пражывае ў адным доме, маюць розныя ўваходы, а дакумент на жылы дом адзін. Кожны з такіх выпадкаў унікальны, патрабуе ўважлівага вывучэння сітуацыі. І менавіта правядзенне адзінага дня бясплатных кансультацый – добрая магчымасць для вырашэння такіх хвалюючых пытанняў.

– Ці атрымала распаўсюджанне паслуга па засведчанні дагавораў адчужэння?

– Так, у бюро можна правесці ўсю працэдуру афармлення ад складання дагавора да атрымання на рукі выніковых правазасведчвальных дакументаў. Гэта робіць адзін спецыяліст на працягу працоўнага дня. Для гэтага ў нас ёсць поўная база дадзеных па ўсіх аб’ектах нерухомасці. Акрамя таго, мы абавязкова своечасова напамінаем бакам аб неабходнасці правядзення дзяржаўнай рэгістрацыі.

– Ці будуць аказвацца паслугі па кансультацыі прадстаўнікам юрыдычных асоб?

– Не толькі грамадзяне, але і прадстаўнікі юрыдычных асоб могуць звярнуцца ў дзень правядзення акцыі з пытаннямі. Дарэчы, усе арганізацыі змогуць атрымаць інфармацыю і па новым відзе нашых паслуг – уліку аб’ектаў расліннага свету, вядзенне якога прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” № 205-З ад 14.06.2003 г.

– Ці прадастаўляюцца зніжкі па дзяржаўнай рэгістрацыі пры афармленні дакументаў?

– Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іх прадстаўнікоў пры звароце ў бюро з заявай на выкананне работ па тэхнічнай інвентарызацыі, праверку характарыстык нерухомай маёмасці, складанне праектаў падзелу жылых дамоў, вылучэнне ізаляваных памяшканняў, іншыя віды работ, за выключэннем дзяржаўнай рэгістрацыі, у 2019 – 2020 г.г. дзейнічае зніжка ў памеры 90% ад кошту паслуг.

Гутарыла Алена БЫКАВА.
Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email