Темы

Падзяка за подзвіг

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый раёна ўсклалі кветкі да помніка загінулым землякам у аг. Галоўчын. Такім чынам прафсаюзы далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Беларусь помніць. Помнім кожнага”.

Аграгарадок Галоўчын быў выбраны невыпадкова. Менавіта там у 1944 годзе здзейсніў свой бессмяротны подзвіг Герой Савецкага Саюза Сяргей ЦЕРАШКЕВІЧ. Больш за 200 мірных жыхароў паселішча загінулі ў цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны.

У цырымоніі ўскладання кветак прынялі ўдзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый ЯНКОЎ, старшыня РА прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый АПК, адукацыі і навукі Бялыніччыны, старшыня Галоўчынскага сельсавета Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ, школьнікі і жыхары аграгарадка.

У прывітальным звароце да ўдзельнікаў мітынгу старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, адзначыла важнасць захавання памяці для сённяшніх пакаленняў подзвігаў сваіх дзядоў і прадзедаў, якія ахвяравалі жыццём дзеля таго, каб над намі было мірнае неба.

Словы ўдзячнасці за актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні маладога пакалення выказаў ветэран педагагічнай працы Васіль ЦЫРКУНОЎ.

– 75 гадоў таму назад для галоўчынцаў наступіла самая светлая старонка ў іх жыцці, вёска была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі прыемна, што помнік добраўпарадкаваны, да яго, на гэта святое для кожнага жыхара Галоўчына месца, прыносяць кветкі, – дадаў Васіль Емяльянавіч.

Памяць загінулых у гады вайны землякоў ушанавалі хвілінай маўчання.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Мероприятие ко Дню защиты детей прошло в Белыничах

31 мая 2025
Читать новость
Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем