Темы

У 12-ты раз свята ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла сабрала гасцей у аграгарадку Вішоў

Гэта маштабная падзея з’яўляецца не толькі візітнай карткай Вішоўшчыны, але і ўсяго Прыдруцкага краю. Яго галоўныя складнікі – духоўнасць і пераемнасць традыцый – аб’ядноўваюць і жыхароў мясцовых вёсак, і працаўнікоў СВК “Калгас “Радзіма”, і шматлікіх гасцей, якія з задавальненнем далучаюцца да праваслаўнай веры падчас службы ў храме ў гонар Пятра і Паўла, а таксама ўзбагачаюцца духоўна на свецкім культурным мерапрыемстве.

Безумоўна, самымі ганаровымі гасцямі ўрачыстасці былі ветэраны працы, ардэнаносцы, якія ўсё жыццё шчыравалі ў калгасе “Радзіма” і далучаных гаспадарках імя Леніна і імя Фрунзе. Менавіта ім была нададзена асаблівая ўвага, бо сёлета СВК “Калгас “Радзіма” адзначае важную дату – 90-годдзе з дня заснавання.

Завіталі раздзяліць свята з вішоўцамі намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй КУНЦЭВІЧ, старшыня абласной арганізацыі ветэранаў Анатоль ГЛАЗ, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, уладыка Сафроній, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК і намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.

Падчас прывітальнага слова Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна, кавалер шматлікіх ордэнаў, старшыня СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ адзначыў, што за 12 прамінулых гадоў свята не толькі не згубіла сваёй маштабнасці, наадварот, стала вялікай культурнай падзеяй рэгіянальнага значэння. Таксама ён выказаў падзякі архіепіскапу Сафронію і настаяцелю Петрапаўлаўскай царквы айцу Паўлу за вялікую духоўную работу, якую праваслаўная царква ў іх асобах праводзіць для насельніцтва, і павіншаваў настаяцеля храма з днём нараджэння.

Словы віншаванняў з духоўным і свецкім святам выказалі архіепіскап Сафроній і намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Эстафету цёплых слоў на адрас працаўнікоў і ветэранаў гаспадаркі перанялі вядучыя – Селянін і Сялянка. Яны расказалі пра галоўныя этапы развіцця калгаса пачынаючы з далёкага 1929 года, калі 20 аднаасобных гаспадарак з Вішова аб’ядналіся ў невялікі калгас, які праз гады ператварыўся ў перадавое сельгаспрадпрыемства раёна і вобласці.

Пад урачыстыя апладысменты на сцэну падняліся ветэраны працы, якія ў розны час былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Яны пажадалі маладому пакаленню адказна і шчыра працаваць, як некалі яны, быць гонарам сваёй малой радзімы.

Яшчэ адным важным момантам свята стаў працяг традыцыі, закладзенай старшынёй сельгаскааператыва Аляксандрам Лапацентавым.

У 2017 годзе па яго ініцыятыве лепшым працаўнікам гаспадаркі, якія маюць больш за 15 гадоў стажу ўзорнай працы, а таксама тры гады запар знаходзяцца на Дошцы гонару сельгаспрадпрыемства, сталі прысвойваць спецыяльнае званне “Заслужаны калгаснік СВК “Калгас “Радзіма” і ўручаць адпаведны медаль. Сёлета такое званне атрымаў трактарыст-машыніст Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ.

Важным этапам стала перадача памятнай капсулы, якую мяркуецца адкрыць праз дзесяць гадоў на святкаванні 100-годдзя гаспадаркі.

Менавіта ў юбілейны для калгаса год старэйшае пакаленне працаўнікоў адрасавала пасланне будучай моладзі аграгарадка з заклікам клапаціцца аб сваёй малой радзіме, берагчы яе і праслаўляць стваральнай працай.

Цікавай і насычанай была забаўляльная праграма для гасцей свята.

Каля алеі Славы разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС і РАНС, якія былі прымеркаваны да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “З клопатам аб малой радзіме”. Ратавальнікі прапаноўвалі дзятве падняцца на каленчатым пад’ёмніку, пакатацца на лодцы, выпрабаваць у дзеянні ратавальнае абсталяванне, прайсці па паласе перашкод, паспаборнічаць на трапнасць і лоўкасць, зрабіць фота ў тэматычнай фотазоне і шмат што іншае. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў інтэлектуальных віктарынах і конкурсах, падчас якіх вызначалася іх веданне асноўных правілаў бяспекі, адпрацоўваўся алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі.

Для людзей больш сталага ўзросту цікавае выступленне арганізаваў эстрадна-духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС. Пад сусветнавядомыя хіты, якія выконваліся ўжывую, можна было і патанцаваць.

Тэматычную выставу “Святло праваслаўя” прадставілі супрацоўнікі райбібліятэкі. Таксама яны прапаноўвалі жадаючым удзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.

Яшчэ адным цікавым момантам свята было выступленне чатырохлапых выхаванцаў Смаргонскага кіналагічнага цэнтра Пагранічных войск Беларусі. Спецыялісты-кінолагі і іх сабакі нясуць службу па ахове Дзяржаўнай мяжы нашай краіны, а таксама бяруць удзел у паказальных мерапрыемствах. Аўчаркі на выдатна выконвалі каманды, знаходзілі “наркатычныя” рэчывы, “кантрабанду”, згубленыя рэчы, абясшкоджвалі “парушальнікаў”, а яшчэ дазвалялі дзетвары пагладзіць сябе і сфатаграфавацца.

Вядома ж, не абышлося без традыцыйнага конкурсу касцоў, удзел у якім прынялі працаўнікі розных галін вытворчасці СВК “Калгас “Радзіма”. Кампетэнтнае журы ў складзе Аляксандра ГАГІЕВА і Івана КАЗАКОВА першае месца і бензатрымер прысудзіла Васілю ЛЯНЬКОВУ, другое і трэцяе дасталіся, адпаведна, Уладзіміру ВАСІЛЬЕВУ і Яўгену БАЛЬШАКОВУ. Яны атрымалі ў падарунак электра-інструменты, а астатнія ўдзельнікі конкурсу – грашовыя прэміі ў якасці заахвочвання.

Выдатны настрой напрацягу ўсяго свята стваралі артысты РЦК і Вішоўскага СЦКіВЧ, а завяршальным акордам стала выступленне ансамбля казацкай песні “Бацька атаман”. Гэтыя артысты не ўпершыню выступаюць на сцэне Вішоўскага амфітэатра, таму гледачы віталі іх творчыя нумары бурнымі авацыямі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і

Уладзіміра ПРАКУДЗІНА.

 

Последние новости

Новости области

Память жертв катастрофы на Чернобыльской АЭС почтили сегодня в Славгороде.

26 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Новости Беларуси

Бесплатный видеокурс для профилактики деменции открыло Минтруда Беларуси

26 апреля 2024
РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024