Темы

Прымаюцца недастатковыя меры

Калегіяй Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана выкананне ў Магілёўскім раёне мерапрыемстваў Дзяржпраграмы развіцця аграрнага бізнесу на 2016-2020 гады.

Калегіяй адзначаны значны ўклад аграрнай галіны Магілёўскага раёна ў агульны аб’ём вытворчасці сельгаспрадукцыі Прыдняпроўскага краю: у 2017 і 2018 гг. ён склаў адпаведна 22% і 23%. У названыя перыяды ў гаспадарках раёна выраблена каля 85% вырашчанай у вобласці птушкі, траціна – свініны, яек, гародніны, чвэрць – цукровых буракоў, 10% – малака і ялавічыны.

Разам з тым меры, якія прымаюцца Магілёўскім райвыканкамам па павышэнні эфектыўнасці функцыянавання АПК раёна, належным выкананні задач дзяржпраграмы – недастатковыя.

У раёне сістэматычна не выконваецца шэраг паказчыкаў рэгіянальных мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы. Нароўні з невыкананнем тэхналагічных патрабаванняў у жывёлагадоўлі і раслінаводстве гэта абумоўлена складаным фінансава-эканамічным становішчам сельгасвытворцаў, у першую чаргу ААТ “Агракамбінат “Прыдняпроўскі”, ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”, ААТ “Агракамбінат “Усход”.

Таксама сярод праблем раёна адзначаны: недастатковасць мер па аптымізацыі выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, несвоечасовасць выплаты заработнай платы, недахоп кваліфікаваных кадраў.

Асобныя арганізацыі (ААТ “Агракамбінат “Прыдняпроўскі”, ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”, ААТ “Эксперыментальная база “Дашкаўка”, ААТ “Фірма “Вейна”) па шэрагу асноўных паказчыкаў развіцця раслінаводства істотна адстаюць ад сярэднеабласнога ўзроўня.

У 2018 годзе зніжэнне надояў малака дапусцілі 8 сельгасарганізацый (у найбольшай ступені – ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”, ААТ “Эксперыментальная база “Дашкаўка”), аб’ёмаў вырошчвання буйной рагатай жывёлы – 10, свіней – 3 (у тым ліку ААТ “Агракамбінат “Усход”)

У раёне не выконваюцца даручэнні Прэзідэнта аб забеспячэнні эфектыўнай працы сучасных малочна-таварных ферм. На 11 з 20 іх у 2018 годзе не ўдалося дасягнуць паказчыка надою ў 5000 кг.

Гаспадаркамі Магілёўскага раёна дапускаецца неабгрунтаванае выбыццё буйной рагатай жывёлы, зніжэнне яе прыплоду. Пры гэтым у раёне значныя аб’ёмы БРЖ рэалізуюцца фізічным асобам і часцяком за такім продажам хаваецца падзёж жывёлы.

За ўнясенне ў справаздачнасць загадзя лжывых звестак аб памеры гібелі БРЖ органамі ўнутраных спраў распачаты крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб ААТ “Фірма “Кадзіна”, ААТ “Фірма “Вейна”, ААТ “Магілёўская райаграпрамтэхніка”.

      Юрый ФРАЛОЎ,

      першы намеснік старшыні

      Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем