Не станьце ахвярай

На тэрыторыі раёна па стане на 16 ліпеня 2019 года зарэгістравана 1 цяжкае злачынства супраць жыцця і здароўя чалавека.

Для таго, каб прадухіліць цяжкае злачынства і не стаць яго ахвярай, прыслухайцеся да наступных парад:

— не заводзьце сумніўных знаёмстваў з асобамі, якія ўжываюць спіртное і маюць судзімасць за забойства і наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю;

— пазбягайце вуліц малалюдных і неасветленых у цёмны час сутак;

— не дэманструйце буйныя сумы грошай або каштоўнасці ў шматлюдных месцах;

— рухаючыся на транспарце ў цёмны час сутак па загарадных трасах, асцярожна стаўцеся да выпадковых спадарожнікаў, якія “галасуюць” на дарозе.

               Юлія МАРОЗАВА,

               старшы інспектар ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email