Темы

Аб’екты АПК пад кантролем

Супрацоўнікі РАУС на пастаяннай аснове праводзяць маніторынг якасці выканання пасадавых абавязкаў працаўнікамі сельгасарганізацый раёна і ажыццяўляюць кантроль за іх фізічным станам.

За чэрвень-ліпень бягучага года выяўлены шэраг парушэнняў працоўнага  заканадаўства працаўнікамі арганізацый АПК раёна.

2 чэрвеня на МТК “Свяцілавічы” быў выяўлены факт знаходжання пастуха ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” на рабочым месцы ў нецвярозым стане.

5 чэрвеня выяўлены факт крадзяжу малака аператарам машыннага даення ААТ “Новая Друць”.

23 чэрвеня працаўнік МТК “Ключыкі” гэтага ж таварыства знаходзіўся на працы ў стане алкагольнага ап’янення.

27 чэрвеня выяўлены факт захоўвання ў жыхара вёскі Стараселле 90 літраў пафарбаванага дызпаліва, што пастаўляецца толькі ў арганізацыі, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі.

Яшчэ 2 факты знаходжання працаўнікоў на рабочых месцах у нецвярозым стане выяўлены 7 і 12 ліпеня ў ААТ “Аграсэрвіс” і ААТ “Бялынічы”.

Па ўсіх выпадках праведзены праверкі, вінаватым прызначана адміністрацыйнае пакаранне.

НАГАДВАЕМ, што дробны крадзёж, махлярства, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне ці растрата, а роўна і пасягальніцтва на крадзёж цягнуць накладанне штрафу ад 2 да 30 бв ці адміністрацыйны арышт.

Знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення караецца штрафам ад 1 да 10 бв, што прадугледжана ч. 2 арт. 17.3 КаАП Беларусі.

Тыя, хто набывае, захоўвае ці рэалізуе фізічным асобам пафарбаванае паліва, якое пастаўляецца ў сельгасарганізацыі, могуць расстацца з сумай ад 10 да 50 бв.

     Аляксандр КРОЛ,

            інспектар ААПП РАУС.

Последние новости

Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

Тематическую горячую линию проведет Могилевский облисполком

2 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

Траву – косить, стоянки – очищать от снега

2 июня 2025
Читать новость
Общество

ГИК впервые сообщает о нарушениях в ходе так называемых выборов

1 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем