Темы

Каб было камфортна вучыцца і працаваць

Летам у школьнікаў самы час для адпачынку, а ў адміністрацыі навучальных устаноў гарачая працоўная пара набірае абароты.

Школы патрэбна падрыхтаваць да будучага навучальнага года, каб дзетвары было зручна і камфортна вучыцца, а педагогам – працаваць.

Да таго часу, калі вучні прыдуць у абноўленыя класы, застаецца крыху больш за месяц, але ў СШ № 1 імя М.І.Пашкоўскага рамонтныя работы ідуць поўным ходам.

– Сёлета ў школе распачаты вялікі фронт работ, – гаворыць дырэктар установы Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, – Наша школа атрымала фінансавую дапамогу з абласнога бюджэту ў памеры 100 тысяч рублёў. На гэтыя сродкі выконваем работы па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі: рамонце ганак, абнаўляем асфальтавае пакрыццё дарожак, устанаўліваем бардзюры. Дапамагаюць нам дарожныя рабочыя ДРБУ-170. Частка выдзеленых сродкаў затрачана на касметычны рамонт санвузлоў у блоку малодшых класаў і замену сантэхнікі ў іх. Невялікі рамонт і замену дзвярэй зрабілі ў душавых кабінах побач са спартзалай.

Па словах дырэктара, бягучыя рамонтныя работы ў школе выконваюцца за пазабюджэтныя сродкі. Настаўнікі і тэхнічны персанал уласнымі сіламі добраўпарадкоўваюць вучэбныя кабінеты, калідоры, лесвічныя пралёты…

Адзін з кабінетаў школы рамантуецца за кошт спонсарскай дапамогі.

– Наш мецэнат Патрыс КОКІЛ жыве ў Францыі, але шматгадовым сяброўствам цесна звязаны Бялынічамі, – адзначае Таццяна Балдышэўская. – Дзякуючы яго нераўнадушнасці і ўвазе да падрастаючага пакалення было адрамантавана дзіцячае аддзяленне ЦРБ, ён падтрымаў фінансава нашу школу пры рамонце сталовай і туалетаў на першым паверсе. Сёлета мецэнат ахвяраваў больш за 4900 рублёў на набыццё будматэрыялаў, мэблі і камп’ютарнай тэхнікі для мадэрнізацыі і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбнага кабінета, дзе будуць праходзіць заняткі па англійскай мове.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

На здымках: рамонтныя работы ў СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага ідуць поўным ходам.

Фота аўтара.

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем