Замацуюць правілы бяспекі
Акцыя “Адзіны дзень бяспекі” пройдзе ў Беларусі 1-10 верасня.
У гэтыя дні на тэрыторыі раёна адбудуцца вучэнні і трэніроўкі на аб’ектах і ў будынках з масавым знаходжаннем людзей па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару. Ва ўсіх установах адукацыі пройдуць агульнашкольныя эвакуацыі і навучанне педагагогаў па выкарыстанні першасных сродкаў пажаратушэння. Пройдуць дні адчыненых дзвярэй, гутаркі ў працоўных калектывах, разгорнецца вучэбная пляцоўка “Пяць крокаў выратавання”, адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя прадстаўленні.
Таксама ўдзел у акцыі прымуць прадстаўнікі РА ГА “БТЧК”, РДГА “ОСВОД”, РА РГА “Белая Русь” і РА ГА “БРСМ”.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.