Аб бяспецы цікава і даступна
Прыцягнуць грамадскасць да праблемы ўзнікнення надзвычайных сітуацый і дзіцячага траўматызму на іх – вельмі важная задача.
Ратавальнікі бесперапынна шукаюць новыя рашэнні і спосабы данесці да жыхароў раёна важнасць выканання правілаў бяспекі.
Аднак, галоўная складанасць у тым, што зрабіць гэта неабходна ў максімальна простай і даступнай форме.
Адным з самых арыгінальных, а разам з тым і эфектыўных спосабаў расказаць пра бяспеку проста, даступна і ярка з’яўляецца графіці. Гэты від вулічнага мастацтва паспеў стаць адным з самых дзейсных у практыцы ратавальнікаў.
Нядаўна яркае графіці (на здымку) з’явілася на будынку Эсьмонскага ВПК ДС СШ. Арыгінальная карцінка прыцягвае ўвагу не толькі дзяцей і дарослых, але і нагадвае нумар службы выратавання.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.