Темы

Небяспека лёгкаўзгаральных вадкасцей

Узрасла колькасць надзвычайных сітуацый, звязаных з парушэннем правілаў выкарыстання лёгкаўзгаральных вадкасцей у побыце.

13 ліпеня ў бальніцу з апёкамі 1-3 ступені (50% цела) быў шпіталізаваны 73-гадовы жыхар в. Хвастовічы Глускага раёна. Устаноўлена, што пенсіянер знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. У гаражы ён мыў рукі бензінам і пры гэтым курыў. Пары бензіну загарэліся, следам захапілася адзенне. Полымя збілі сужыцелька і яе дачка, аднак агонь паспеў сур’ёзна траўмаваць чалавека.

Бабруйчанка вырашыла асвяжыць інтэр’ер жылля, таму пачала падаграваць на газавай пліце бляшанку з фарбай. Ад высокай тэмпературы фарба загарэлася, і гаспадыня заліла пажар вадой, чаго рабіць было катэгарычна нельга. У выніку, агонь цалкам ахапіў кухню. Напалоханая гаспадыня эвакуіравалася на балкон, адкуль яе ўжо вывелі ратавальнікі.

Захоўванне і выкарыстанне большасці відаў фарбы, лакаў і эмалі, акрамя тых, якія маюць вадзяную аснову, звязана з высокай пажарнай небяспекай. Нават пасля высыхання большасць іх маюць лёгкую загаральнасць. Падпаленая фарба можа расцякацца, таму такі пажар асабліва небяспечны.

Памятайце, што лёгкаўзгаральныя вадкасці нельга награваць і нельга тушыць вадой! Лепш выкарыстаць вуглекіслотны ці парашковы вогнетушыцель. Але не ў кожнага яны ёсць, таму лепшы спосаб справіцца з узгараннем вадкасцей – накрыць ачаг гарэння шчыльнай тканінай (коўдрай, вялікім ручніком, паліто і г. д.).

Калі выкарыстоўваеце ў працы лёгкаўзгаральныя вадкасці (бензін, керасін, ацэтон і інш.) або яны патрапілі на вопратку, не дапускайце нават найменшай прысутнасці агню!

                                                                    Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                                                                       інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем