Темы

У мінулыя выхадныя будаўнікі адзначылі сваё прафесійнае свята

У мінулыя выхадныя прафесійнае свята адзначылі прадстаўнікі самай мірнай прафесіі – будаўнікі. Праца іх – няспынная творчасць дзеля росквіту любімай краіны і яе грамадзян, яна дорыць людзям радасць наваселля, робіць наш быт камфортным і шчаслівым.

Вядучаму будаўнічаму прадпрыемству раёна – ДУК ДБП “ПМК-241” – ёсць чым ганарыцца: усе знакавыя аб’екты Прыдруцкага краю, раённы Цэнтр культуры, РАНС, праваслаўная царква, комплексы жылых дамоў, жывёлагадоўчыя аб’екты, пабудаваны іх працавітымі рукамі.  З нагоды іх прафесійнага свята ў вялікай зале РЦК сабраліся працаўнікі ПМК-241, іх блізкія, ветэраны працы і шматлікія госці.

Пра дасягненні будаўнічай галіны ў першым паўгоддзі 2019 года быў паказаны відэафільм.

Першым віншаванні будаўнікам адрасаваў дырэктар арганізацыі Уладзімір РАМАНЕНКА. Ён адзначыў, што кожнае дасягненне – гэта карпатлівая праца многіх людзей, а якасць будаўніцтва – унёсак іх прафесіяналізму, адказнасці пры выкананні працоўных абавязкаў. Цёплыя словы ўсім працаўнікам ПМК-241 і асабліва жанчынам выказала намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. Ад беларускага Саюза жанчын яна ўручыла каштоўныя падарункі Валянціне СІНЬКОЎСКАЙ, Алене ШЛЕМАКОВАЙ і Людміле БАРАНОЎСКАЙ, Наталлі ПАРАШКОВАЙ.

З прафесійным святам і 61-годдзем утварэння арганізацыі будаўнікоў павіншаваў старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК. Ён прапанаваў цікавую ідэю стварэння музея ПМК-241.

– Упэўнены, што вам будзе што паказаць і чым пахваліцца! – дадаў Андрэй Аляксандравіч. Старшыня райсавета дэпутатаў таксама далучыўся да прыемнай цырымоніі ўзнагароджання. Ганаровыя граматы райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі начальнік участка Мікалай КОЗЫРАЎ, плітачнік Дзмітрый ЦЫРКУНОЎ,  Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі ДУКВП “Магілёўаблсельбуд” Андрэй Ганчук уручыў машыністу аўтакрана Сяргею ВОНСЕЛЕВУ, электрагазазваршчыку Сяргею КАСЦІЦКАМУ, мулярам Валерыю ГРЫШКОВУ і Васілю АРЛОЎСКАМУ, плітачніку Аляксандру ГАЛЕНДУХІНУ.

Ганаровыя граматы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў і грашовыя прэміі працаўнікам ПМК-241 Рыгору БАРЫСЁНКУ і Аляксандру СІМАКОВІЧУ ўручыла старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК.

Старшыня РК прафсаюзаў АПК Алена СНЫТКО ўручыла Ганаровыя граматы абкама і райкама галіновага прафсаюза Віктару СІДАРОВІЧУ, Аляксандру ЦУКРОВУ, Аляксандру АРЛОЎСКАМУ і Святлане ДАЛЖАНКОВАЙ.

Шэраг працаўнікоў ПМК-241 былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і дыпломамі за ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, шматгадовую бездакорную працу і прафесіяналізм, выкананне паказчыкаў па выручцы на аднаго сярэдняспіскавага работніка. Былі ўшанаваны лепшыя па прафесіі мантажнікі, муляры, цесляры, станочнікі, слесары, плітачнікі, маляры-тынкоўшчыкі, зваршчыкі, электрамантажнікі, вадзіцелі, машыністы аўтакранаў і экскаватараў. Таксама граматамі і прэміямі адзначаны лепшыя па прафесіі сярод моладзі, брыгадзіры, актыўныя ўдзельнікі грамадскага і прафсаюзнага жыцця арганізацыі. В.а першага сакратара РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА адзначыла каштоўнымі падарункамі і падзякамі актывістаў маладзёжнага руху.

Таксама ўзнагароды атрымалі дзесяць пераможцаў працоўнага спаборніцтва, прозвішчы якіх занесены сёлета на ведамасную Дошку гонару. Нагадаем, што ўсе яны атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі па 10 базавых велічынь.

Словы падзякі за шчырую працу традыцыйна прагучалі на адрас ветэранаў працы ПМК-241, а тыя, хто сёлета выйшаў на заслужаны адпачынак, атрымалі каштоўныя падарункі, якія ўручыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна ЛІСОЎСКАЯ.

Прыемным сюрпрызам для ўдзельнікаў свята стала выступленне першага ў Беларусі вакальна-інструментальнага ансамбля “Чараўніцы”, баяніста-віртуоза Дзмітрыя КОРСАКА  і артыстаў РЦК, якія падарылі віноўнікам урачыстасці шмат прыемных эмоцый.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси увеличится бюджет прожиточного минимума

29 апреля 2024
Новости Беларуси

С 1 мая вырастут госпособия семьям, воспитывающим детей

29 апреля 2024
Общество

Два «серебра» завоевали белыничские самбисты в открытом первенство БФСО «Динамо»

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе кипят работы по наведению порядка в рамках республиканского субботника

20 апреля 2024