Темы

Купіў фільтр, атрымай праблему

За апошні час рэзка ўзрасла колькасць зваротаў бялынічан у міліцыю з заявамі аб ашуканскіх дзеяннях з боку невядомых асоб, якія прапануюць набыць фільтры для вады пальготным кошце”.

Ахвярамі ашуканцаў часцей за ўсё становяцца людзі пажылога ўзросту, пенсіянеры. Зламыснікі  без асаблівых цяжкасцей уціраюцца да іх у давер і прапануюць набыць фільтр і зрабіць яго мантаж у доме за велізарныя грошы.

Яны наведваюць сваіх патэнцыйных ахвяр у буднія дні. Звычайна, гэта два хлопцы і дзяўчына прыязнага выгляду. Прадставіўшыся супрацоўнікамі фірмы па продажы і мантажы фільтраў для вады (або работнікамі ЖКГ), яны падрабязна распавядаюць пра тое, наколькі брудная вада цячэ з крана, якую небяспеку ўяўляе для здароўя, і як важна пастаянна фільтраваць яе.

Нярэдка прапануюць зрабіць параўнальны эксперымент прама ў патэнцыйных пакупнікоў дома. Як правіла, у выніку ўздзеяння некаторых рэчываў на ваду з-пад крана  яна змяняе колер, выпадае асадак. Аднак дадзеныя эксперыменты з’яўляюцца пастановачнымі і не паказваюць сапраўдны склад вады.

Наступным этапам дзейнасці махляроў з’яўляецца праверка водаправода ў жыллі ахвяры, з дапамогай якой вызначаецца магчымасць устаноўкі фільтра. Дзіўна, але ў ашуканцаў трубы заўсёды аказваюцца прыдатнымі для мантажу фільтравальнай устаноўкі. Праца адбываецца настолькі хутка, што чалавек не паспявае нічога зрабіць і ўсвядоміць.

Дадайце да гэтага належны псіхалагічны ціск, абяцанні скідак і льгот пэўным катэгорыям грамадзян, акцыі і бясплатную ўстаноўку з далейшым абслугоўваннем.

Кліенту даюць падпісаць дагавор куплі-продажу і нават выбіваюць чэк. У якасці дадатковага стымулу для заключэння здзелкі прадавец запэўнівае, што гэта працэдура ў найбліжэйшай будучыні будзе абавязковая для ўсіх, аднак каштаваць стане ў разы даражэй. Таксама акцэнт робіцца на абмежаванай колькасці льгот для грамадзян, у прыватнасці 50% зніжкі пенсіянерам, інвалідам. Пры адсутнасці неабходнай сумы можа быць прапанавана сістэма растэрміноўкі з абавязковым першым унёскам.

Неабходна ведаць, што ў цяперашні час у Беларусі адсутнічаюць абавязковыя праграмы для ўстаноўкі фільтраў на ваду для насельніцтва.

Ахвярамі махляроў сталі жыхары вуліц Камуністычная, Маладзёжная і Хігрына райцэнтра. За ўстаноўку цудоўных фільтраў кожны з падманутых грамадзян заплаціў звыш 200 рублёў. І гэта ўлічваючы абяцаныя зніжкі!

Пасля таго як падман раскрыўся, грамадзяне звярнуліся ў РАУС.

Што рабіць, калі вам прапануюць устанавіць дома фільтр для ачысткі вады?

Распазнаць зламыснікаў, якія прапануюць фільтры для вады з велізарным коштам нялёгка, але магчыма.

“Апрацоўка” даверлівых людзей ажыццяўляецца з задзейнічаннем цэлага комплексу псіхалагічных метадаў:

– прадастаўленне вялікіх зніжак для асоб ільготнай катэгорыі і пенсіянераў;

– кароткатэрміновыя акцыі, якія праводзяцца толькі для некаторых кліентаў, або ў дзень устаноўкі фільтра для вады;

– паслугі бясплатнай праверкі стану водаправода.

Фільтры для вады, якія прапануюць ашуканцы, звычайна танныя, вырабляюцца сумніўнымі вытворцамі і адрозніваюцца нізкай якасцю.

Як засцерагчыся ад падману?

Каб не трапіць на вуду махляроў і не страціць свае грошы, прытрымлівайцеся простых рэкамендацый:

– захоўвайце пільнасць, не ўступайце ў гутарку з падазронымі асобамі, якія прыходзяць да вас пад выглядам прадаўцоў фільтраў для вады;

– раскажыце сваякам, суседзям сталага веку аб тым, што абавязковых дзяржаўных праграм па мантажы водных фільтраў няма;

– раскажыце і пра тое, што спецыяльныя прыборы могуць дапамагчы зламыснікам зрабіць ваду “забруджанай”;

– БУКП “Жылкамгас” не мае да ўстаноўкі фільтраў для вады ніякага дачынення;

– ні ў якім разе не запрашайце прадаўцоў фільтраў у дом, і тым больш, не падпісвайце ніякіх дамоў. Фільтр для вады, які быў ва ўжыванні, не падлягае абмену або вяртанню згодна Закона РБ «Аб абароне правоў спажыўцоў” як тавар належнай якасці.

Якасць вады ў нашых водаправодах штодня кантралюецца  спецыяльнай лабараторыяй, таму ніякіх небяспечных для жыцця і здароўя рэчываў у ёй няма. Яна цалкам адпавядае ўсім санітарным нормам. Што ж да асадку, які выпадае падчас эксперыменту прадаўцоў фільтраў, гэта звычайная хімічная рэакцыя. Пры ўздзеянні электратоку ў асадак выпадаюць солі, якія змяшчаюцца ў любой вадзе, акрамя дыстыляванай. У пітной вадзе павінны быць мінералы, пэўная колькасць макра- і мікраэлементаў.  Дыстыляваная вада не прыдатная для піцця.

Юрыдычна да дзеянняў махляроў “падкапацца” складана, бо цяжка даказаць іх наўмыснае завалоданне грашовымі сродкамі грамадзян. Калі вы паддаліся на іх хітрыкі, адразу ж звяртайцеся ў РАУС. Праваахоўнікі правядуць разбіральніцтва на прадмет законнасці дзейнасці такіх прадаўцоў, прызначаць экспертызу на ўстанаўленне рэальнага кошту тавару.

         Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ,

         начальнік АКВ РАУС.

 

Последние новости

Президент

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность детей во время летних каникул

20 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Огонь – не шутки: алкоголь, сигареты и смертельная игра с огнём

20 мая 2025
Читать новость
РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем