Темы

Зоркі сышліся над Вішовам

Той, каму выпала магчымасць паназіраць за ходам жніва ў СВК “Калгас “Радзіма”, не можа не заўважыць яркія налепкі ў выглядзе зорак на баках камбайнаў.

Кожная такая зорка – тысяча тон, якую экіпаж камбайна намалаціў падчас жніва.

З мінулай суботы на адну зорку больш стала ў экіпажаў камбайнаў у складзе Івана АЎТУШЭНКІ і Мікалая ЛЯНЕЎСКАГА, Артура ЛЯНЕЎСКАГА і Кірыла ЕЛІСЕЕВА, Аляксандра КУРАНЦОВА і Сяргея ПАЛУЯНОВІЧА, Віктара і Арцёма ДЗЯМІДАВЫХ,  Яўгена ШАЛКОЎСКАГА і Аляксандра ДЗЯЧЭНКІ, Яўгена ЛЮЦІКАВА і Канстанціна САЛАДУХІ. 

Безумоўныя лідары сёлетняга жніва, якія разам працуюць сёмы сезон (і, між тым, столькі ж часу ўтрымліваюць раённую пальму першынства па намалотах), Мікалай ДАРЭЧКІН і Валянцін ЯКУШАЎ выйшлі на паказчык у 2000 тон!

– Ад шчырага сэрца віншую! – паціснуў перадавікам рукі старшыня сельгаскааператыва Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ. – Сёлетняе жніво вельмі складанае для вас, надвор’е не заўсёды спрыяе, але сваю ўзнагароду і Мікалай, і Валянцін заслужылі. Яны спаборнічалі з усімі на роўных, ніхто не даваў ім лепшыя ўчасткі. Адным словам, малайцы!

“Зорныя” налепкі атрымалі і вадзіцелі, якія з пачатку жніва перавезлі па тысячы і больш тон збожжа. Гэта Міхаіл КАНЦАВЫ, Сяргей ШАЛКОЎСКІ, Міхаіл ВАРФАЛАМЕЕЎ і Арцём ДЗЯМІДАЎ.

Павіншаваць перадавікоў жніва завітала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО. Яна ўручыла лепшым камбайнерам і вадзіцелям падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі і падарункі.

Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА адзначыла каштоўнымі падарункамі маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Куранцова і Сяргея Палуяновіча, якія першымі ў раёне сярод маладых камбайнераў перасягнулі намалот у тысячу тон збожжа.

Не засталося ў баку і кіраўніцтва СВК “Калгас “Радзіма”. Усе лепшыя ўдзельнікі жніва-2019 былі адзначаны грашовымі прэміямі. “Дзвюхтысячнікі” і “тысячнікі” атрымалі прэмію па 100 рублёў на экіпаж, вадзіцелі-“тысячнікі” – па 75 руб.

Заахвочаны на прэсаванні саломы механізатары Уладзімір КАЗАКОЎ, Пётр БЯЛОЎ, Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ, Юрый САРОКІН і Аляксей РАГУЛЁЎ, на пагрузцы зерня – Аляксандр КАЗАКОЎ і Уладзімір ЛЯНЕЎСКІ. Усе яны атрымалі па 100 рублёў прэміі.

Фота аўтара.

            Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

 

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем