Темы

Аб важнасці перапрацоўкі бытавых адходаў

Праблема правільнага абыходжання з цвёрдымі бытавымі адходамі і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў зараз паўстае як ніколі востра. Ужо шмат дзесяцігоддзяў чалавецтва спрабуе ўтылізоўваць іх. Не прамінае гэта пытанне ні вялікія гарады, ні маленькія населеныя пункты. Уявіце сабе, колькі карыснага можна зрабіць са звычайнага смецця! Важна толькі яго правільна пасартаваць і пакінуць у спецыяльна прызначаных для гэтага месцах.

Аб тым, як у раёне праводзіцца работа па зборы і ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў, даведалася карэспандэнт “Зары над Друццю” падчас рэйду па горадзе з майстрам БУКП “Жылкамгас” Андрэем ЗАХАРЭВІЧАМ і памочнікам урача-гігіеніста райЦГЭ Аленай ЯНКОЎСКАЙ.

– Спецыялісты  Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі на рэгулярнай аснове праводзяць маніторынг стану навакольнай тэрыторыі на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, правяраюць умовы працы работнікаў, – гаворыць Алена Іванаўна. – Таксама ажыццяўляем кантроль за зборам і правільнай утылізацыяй бытавых адходаў. Тым юрыдычным і фізічным асобам,  хто захламляе сваю тэрыторыю смеццем, складзіруе другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія можна было б здаць на перапрацоўку, выдаем прадпісанні, рэкамендацыі  па навядзенні парадку. Калі ж яны не выконваюцца, прымаюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. З пачатку года спецыялісты райЦГЭ склалі 14 пратаколаў за неналежнае ўтрыманне тэрыторыі, захламленне яе бытавымі адходамі.

Удзельнікі рэйду наведалі станцыю БУКП “Жылкамгас” па дасартоўцы другасных матэрыяльных рэсурсаў, якой загадвае Андрэй Захарэвіч.

– На тэрыторыі раёна ўстаноўлена больш за 400 кантэйнераў па зборы другаснай сыравіны, – паінфармаваў ён. – Гаворачы аб раздзельным зборы ДМР, адзначу, што ў нас створаны ўсе ўмовы для гэтага. Кантэйнеры для збору шкла, паперы і пластыку знаходзяцца ў месцах крокавай даступнасці, адпрацаваўшую свой тэрмін бытавую тэхніку таксама можна пакідаць на кантэйнерных пляцоўках. Непасрэдна на станцыі дасартоўкі ДМР прымаем усе віды другаснай сыравіны, у тым ліку і зношаныя аўташыны, адпрацаванае машыннае масла, металічныя прадметы. Застаецца толькі дастукацца да свядомасці людзей, каб яны з большай уважлівасцю адносіліся да такіх адходаў, не выкідвалі іх у агульнае смецце.

Таксама Андрэй Захарэвіч звярнуў увагу, што выборка другаснай сыравіны праводзіцца як на станцыі дасартоўкі, так і на міні-палігонах. Гэта дазваляе значна павялічыць аб’ём матэрыяльных рэсурсаў, якія яшчэ могуць прынесці карысць людзям.

Удзельнікі рэйду пабывалі на гарадскім палігоне ЦБА, што паблізу вёскі Асавец. Там штодзень праводзіцца дасартоўка ДМР.

Машыніст бульдозера Аляксандр РАТНІКАЎ займаецца ўшчыльненнем адходаў. Акрамя таго, ён вядзе ўліковую дакументацыю, правярае аўтамашыны, каб не трапляла смецце, забароненае для выкідвання ў гэтым месцы.

– Кожны дзень са звалкі ўручную вымаецца вялікая колькасць пластыку, паперы, шкла, – уздыхае Аляксандр Сяргеевіч. – А яны маглі б патрапіць на станцыю дасартоўкі ДМР куды хутчэй. Закапаць смецце ў зямлю не цяжка, але рэдка хто задумваецца над тым, колькі карысці прынясе яго перапрацоўка.

Затым карэспандэнт раёнкі і Алена Янкоўская завіталі на некалькі кантэйнерных пляцовак, прызначаных для збору бытавых адходаў. Смецце ў іх знаходзілася згодна прызначэння: пластык, папера і шкло – усё па сваіх кантэйнерах.

Зазірнулі і ў гаражны кааператыў “Аўтааматар” па вуліцы Будаўнікоў. Там, па словах Алены Янкоўскай, была ўстаноўлена ёмістасць для збору адходаў тэхналагічных вадкасцей. Ёмістасць і сапраўды знаходзілася на прызначаным месцы, але зверху на яе неахайныя аўтааматары згрувасцілі скарыстаныя пластыкавыя каністры. Атрымалася міні-звалка. Алена Іванаўна паабяцала разабрацца з гэтай праблемай.

У прыватнага прадпрымальніка Андрэя РЖЭУЦКАГА, да якога таксама завіталі ўдзельнікі рэйду, з утылізацыяй адходаў праблем не ўзнікае. Зношаныя аўташыны і адпрацаваныя вадкасці ў яго забірае жылкамгас. Алена Янкоўская звярнула ўвагу толькі на неўпарадкаваны металалом на ўчастку, але прадпрымальнік паабяцаў яго прыбраць.

А вось кантэйнеры па зборы адпрацаваных элементаў сілкавання ў горадзе адшукаць нялёгка. Напрыклад, ва ўнівермагу гэту ролю выконвае звычайнае вядро з накрыўкай. Але ж і туды свядомыя грамадзяне выкідваюць “батарэйкі”, і добра, што не на вуліцу.

Дарэчы, падчас працы над матэрыялам звярнулася да знаёмых, у якіх родныя жывуць у іншых краінах, з пытаннем: а як там сартуюць смецце?

У Германіі раздзельнаму збору другасных матэрыяльных рэсурсаў надаецца вялікая ўвага. Усё грамадства зацікаўлена ў чысціні навакольнага асяроддзя, захаванні экалагічнага балансу. У многіх гандлёвых цэнтрах устаноўлены спецыяльныя аўтаматы, дзе за здадзеныя пластыкавыя бутэлькі можна атрымаць чэк і ім аплаціць частку пакупак у магазінах.

У Бельгіі ля кожнага прыватнага домаўладання ўстаноўлены смеццевыя кантэйнеры, а таксама для раздзельнага збору другаснай сыравіны.

За неадсартаванае смецце прадугледжаны папярэджанне або штраф. Калі вага выкінутых адходаў перавысіць устаноўлены ліміт, за лішнія кілаграмы давядзецца даплачваць у два разы больш.

А паколькі Бельгія адна з самых дарагіх для жыцця краін у Заходняй Еўропе, то сума за вываз смецця набягае не маленькая.

Варта і нам прыгледзіцца да вопыту еўрапейскіх дзяржаў. Наша Беларусь не мае столькі прыродных рэсурсаў, што іх можна бяздумна траціць.

Таму не трэба агулам выкідваць смецце. Лепш навучыцца правільна яго сартаваць. І прырода за чысціню аддзячыць.

                     Ганна КАВАЛЁВА.

                     Фота аўтара, райЦГЭ і з інтэрнэта.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

22 апреля Государственный комитет судебных экспертиз отмечает 11-летие своего создания

22 апреля 2024

Рекомендуем

РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024