Праверылі ТДА “Дунгіс”
Інспектары інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг ТДА “Дунгіс”, кіраўніком якога з’яўляецца Іван КАМАРОЎ.
Падчас праверкі выяўлены наступныя парушэнні:
– у бытавым памяшканні электрычны свяцільнік не мае ахоўнага плафона;
– у памяшканнях цэху дапускаецца захоўванне гатовай прадукцыі;
– не перазараджаны два вогнетушыцелі;
– не заключаны дагавор на тэхнічнае абслугоўванне аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі;
– побач з будынкам захоўваюцца гаручыя матэрыялы;
– з працаўнікамі прадпрыемства не праведзены супрацьпажарныя інструктажы.
Па выніках маніторынгу кіраўніку ўручаны рэкамендацыі для ўхілення парушэнняў.
Юрый МАРОЗАЎ,
старшы інспектар ІніП.