Темы

Настаўнікі падвялі вынікі працы і вызначылі задачы

Традыцыйная раённая настаўніцкая канферэнцыя прайшла 30 жніўня ў РЦК і сабрала каля 400 педагогаў Бялыніччыны. Удзел у ёй прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, кіраўнікі шэрагу арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў Бялыніччыны. 

На педканферэнцыі таксама па традыцыі падвялі вынікі працы калектываў адукацыйных устаноў у мінулым навучальным годзе і вызначылі канкрэтныя задачы на новы і бліжэйшую перспектыву.

Сёння аснова развіцця краіны палягае ў рэчышчы стварэння высокаадукаванага, прафесійна высокакваліфікаванага грамадства. Менавіта таму галоўнай задачай работнікаў сферы адукацыі з’яўляецца далейшае ўдасканаленне якасці адукацыйнага, выхаваўчага працэсаў маладога пакалення.

– Аналізуючы вынікі вашай працы за мінулы навучальны год, – звярнуўся да ўдзельнікаў жнівеньскай настаўніцкай нарады старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй Ганчук, – можна ўпэўнена гаварыць, што калектывы сістэмы адукацыі раёна прадэманстравалі ўменне працаваць якасна, прафесійна і гатовыя да рэалізацыі ўсіх пастаўленых задач, якія ў канечным выніку накіраваны на дасягненне галоўнай мэты – павышэнне якасці адукацыі пры захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў. А 1 верасня – гэта заўсёды пачатак складанай і цікавай дарогі ў свет ведаў.

Павіншаваўшы педагогаў з пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў, Андрэй Ганчук уручыў Падзяку райсавета дэпутатаў сацыяльнаму педагогу СШ № 2 Галіне МАГІЛЕЎЧЫК.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Фурсава ў звароце да ўдзельнікаў педканферэнцыі заўважыла, што дабрабыт грамадства залежыць ад стану адукацыі і маральнага здароўя насельніцтва, на што мае вялікі ўплыў школа, дзе ключавой фігурай з’яўляецца настаўнік.

– Вам ёсць чым ганарыцца, як і ёсць яшчэ над чым працаваць,  – дадала Ірына Фурсава і ўручыла ганаровыя граматы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу Бялыніччыны настаўніку працоўнага навучання і чарчэння Вішоўскай СШ Леаніду ГАЛУШКІНУ і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Альбіне НАУМАВАЙ, Падзячны ліст настаўніцы рускай мовы і літаратуры СШ № 2 Вользе КАНДРАЦЬЕВАЙ.

Вядома, якасць адукацыі нельга вымяраць толькі вынікамі цэнтралізаванага тэсціравання, колькасцю дыпломаў прадметных алімпіяд. Яе трэба ацэньваць па ўзроўнях асабовага  і сацыяльнага развіцця кожнага школьніка, стварэнні ўсіх магчымых умоў для самавызначэння вучняў.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА адзначыла, што ва ўстановах адукацыі раёна працуюць 426 педагогаў, якія маюць дастаткова высокі адукацыйны ўзровень: 81 працэнт настаўнікаў мае вышэйшую адукацыю і 33,8 % –  вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

– За апошнія тры гады, – звярнула ўвагу прысутных Жанна Звягіна, – ва ўстановы адукацыі раёна размеркаваліся на працу 54 маладыя спецыялісты, з якіх 35 з’яўляюцца ўраджэнцамі Бялыніччыны. На першых рабочых месцах замацавалася больш за палову прыбылых маладых спецыялістаў. Праца ў гэтым кірунку прадаўжаецца: маладым спецыялістам аказваюцца дадатковыя меры падтрымкі, уключаючы аднаразовыя выплаты тым, хто працягвае працаваць пасля адпрацоўкі абавязковага тэрміну і заключыў кантракт не менш чым на тры гады.

Да слова сказаць, сёлета педагагічная сям’я раёна папоўнілася на 13 маладых спецыялістаў, з якіх палову складаюць ураджэнцы нашага раёна.

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама расказала аб мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Напрыклад, падчас падрыхтоўкі да новага навучальнага года выкананы рамонтныя работы на 156 тысяч рублёў. У тым ліку каля 10 тысяч рублёў затрачана спонсарскіх сродкаў, 19 тыс. руб. – пазабюджэтных грошай, 127 тысяч бюджэтных і амаль 3 тысячы фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на другасную занятасць вучняў. Маштабны рамонт праведзены ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, на што зрасходавана 100 тысяч рублёў. Ва ўсіх установах адукацыі былі зроблены касметычныя і бягучыя рамонты будынкаў, кабінетаў, харчблокаў, спартыўных залаў, набыты тры аўтобусы для падвозу школьнікаў, адзінка спецыяльнага транспартнага сродку. 

Прыцягнута больш за 4,5 тысячы рублёў замежнай дапамогі ад французскай некамерцыйнай арганізацыі “Партнёрства на будучыню. Бялынічы – Ла Мадэлен”  для мадэрнізацыі Лабараторыі па вывучэнні замежных моў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага.

Аналізуючы сістэму дашкольнай адукацыі, дакладчык паінфармавала, што і тут назіраюцца пэўныя ўстойлівыя пазіцыі. Напрыклад, ахоп дзяцей дашкольнай адукацыяй ва ўзросце іх ад трох да шасці гадоў складае 96,5 %. Дзеля забеспячэння даступнасці дашкольнай адукацыі ў мінулым навучальным годзе было прадоўжана ўкараненне самых розных форм арганізацыі такога адукацыйнага працэсу, у якім удзельнічалі 102 дашкольнікі супраць 57 у 2017/2018 навучальным годзе. Разам з тым, неабходна працягнуць працу па стварэнні ўмоў для павышэння якасці і даступнасці дашкольнай адукацыі, варыятыўнасці і разнастайнасці спектра адукацыйных паслуг.

У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі прадаўжаецца праца па ўдасканаленні зместу навучальнага працэсу, развіцці здольнасцяў вучняў, у тым ліку і за кошт выкарыстання сучасных інфармацыйных лічбавых тэхналогій.

У 2019/2020 навучальным годзе працягнецца практыка вывучэння школьных прадметаў на павышаным узроўні. У сувязі з тым, што сучасны рынак працы мае патрэбу ў кваліфікаваных спецыялістах інжынерна-тэхнічнага профілю, будзе праведзена работа з вучнямі і бацькамі па арыентацыі на вывучэнне на павышаным узроўні такіх дысцыплін, як фізіка і інфарматыка.

Прадоўжаць сваё функцыяванне ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага два педагагічныя класы, у Вішоўскай СШ сёлета будуць дзейнічаць таксама ўжо два профільныя аграрныя класы.

– Адной з існуючых праблем, – канстатавала Жанна Звягіна, – па-ранейшаму застаецца аб’ектыўнасць ацэнкі якасці вучнёўскіх ведаў. Значнае зніжэнне сярэдняга бала па рэспубліканскіх кантрольных работах у другой чвэрці 2018/2019 навучальнага года ў параўнанні з выніковай адзнакай за папярэдні навучальны год назіралася па беларускай мове і гісторыі. Разыходжанні ў балах па рускай мове былі не значныя, але двое вучняў выканалі рэспубліканскую кантрольную работу на 2 балы. Таму раённаму вучэбна-метадычнаму кабінету, адміністрацыям устаноў адукацыі неабходна прадугледзіць канкрэтныя мерапрыемствы па ўзмацненні кантролю за правядзеннем адукацыйнага працэсу, ацэначнай дзейнасцю настаўнікаў, карэкцыяй ведаў і ўменняў школьнікаў.

Выступоўца звярнула ўвагу на тое, што за апошнія тры гады колькасць вучняў з высокім узроўнем ведаў павялічылася на 1,1 %. У той жа час вынікі цэнтралізаванага тэсціравання выпускнікоў школ нашага раёна аказаліся ніжэй за сярэднеабласныя, а сталі студэнтамі ВНУ толькі 46% іх, што на 2 працэнты менш чым летась. Назіраецца ў параўнанні з папярэднім навучальным годам і зніжэнне выніковасці ўдзелу вучняў і ў ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Колькасць дыпломаў зменшылася на 4.

Сёлета на тэрыторыі раёна пражываюць 444 дзіця, у тым ліку 62 інваліды, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, што робіць прыярытэтнай працу па ўдасканаленні сістэмы спецыяльнай адукацыі. Цягам некалькіх гадоў працэнт іх ахопу карэкцыйна-педагагічнай дапамогай застаецца стабільна высокім і складае 99,5 %. Забяспечваецца аказанне ранняй комплекснай дапамогі тым, хто мае ў ёй партэбу, міжведамаснае ўзаемадзеянне, праводзіцца праца па ўдасканаленні прадметна-развівальнага, безбар’ернага асяродкаў адпаведных устаноў.

Вялася на педканферэнцыі і размова адносна праблемы сямейнага недабрабыту. Адзначалася, што сёлета ўдалося дабіцца станоўчай дынамікі ў працы па папярэджанні сацыяльнага сіроцтва – у раёне не выяўлена дзяцей-сірот і тых, што засталіся без бацькоўскай апекі з прычыны пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Адноўлены ў бацькоўскіх правах двое бацькоў у адносінах да 4 непаўналетніх. Але ўсё яшчэ застаецца значная колькасць падлеткаў, чые бацькі дрэнна выконваюць свае абавязкі па іх выхаванні. У выніку, за 7 месяцаў гэтага года ў адпаведнасці з Дэкрэтам № 18 забраны з такіх сем’яў 8 непаўналетніх, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

З бацькамі іх праводзіцца комплексная рэабілітацыйная праца па ўзнаўленні сямейнага патэнцыялу, у выніку чаго за 2018 год вернута бацькам 10 з 11 дзяцей, якія былі забраны па названым дэкрэце.

Вызначаны прыярытэтныя задачы калектываў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Адна з іх заключаецца ў фарміраванні матывацыі да пазнання, творчасці, працы і спорту, далучэнні да каштоўнасцяў і традыцый беларускай нацыянальнай культуры. Напрыклад, у прайшоўшым навучальным годзе ў МЦ “Ветразь”, дзе навучаліся 1236 падлеткаў, што складала 58,4 % ад агульнай колькасці школьнікаў раёна, ажыццяўлялася рэалізацыя 112 адукацыйных праграм па 11 профілях.

Нагадаем, што па выніках працы за мінулы год аддзел па адукацыі райвыканкама заняў 2 месца ў штогадовым абласным спаборніцтве на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці, пераможцам сярод сельскіх устаноў адукацыі Прыдняпроўскага краю была прызнана Вішоўская СШ, а ІІІ месцам адзначаны калектыў ясляў-садзіка № 9 аг. Вішова.

Аб шматузроўневым узаемадзеянні Вішоўскай СШ з СВК “Калгас “Радзіма” падрабязна і грунтоўна распавяла калегам намеснік дырэктара гэтай установы Марына ПЛЕХАВА, а загадчык дзіцячых ясляў-сада № 3 Алена ЦІКУНОВА цікава паінфармавала аб формах і метадах, асаблівасцях арганізацыі доследнай дзейнасці выхаванцаў дашкольнай установы.

Падчас канферэнцыі лепшыя педагагічныя работнікі Прыдруцкага краю былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі, падзякамі Міністэрства адукацыі Беларусі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама, аддзела па адукацыі райвыканкама, ЦК, абкама і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, атрымалі каштоўныя падарункі райарганізацыі ГА “Белая Русь”, ушанаваны тыя, хто па ўзросце набыў права выхаду на заслужаны адпачынак і многія з тых, хто ўжо знаходзіцца на пенсіі.

З наказам да маладых спецыялістаў, якія сёлета размеркаваліся на працу ў наш раён, звярнулася дырэктар СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ. Ад імя маладых педагогаў слова ў адказ сказала Кацярына ШЫК, якая запэўніла старэйшых калег, што сёлетняе папаўненне настаўніцкай сям’і зробіць усё магчымае, каб атрыманыя імі падчас вучобы веды паспяхова перадаваліся вучням і трывала засвойваліся імі.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024