Гарачая тэлефонная лінія
На працягу верасня штодня з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 (акрамя выхадных дзён) у Магілёўскім аблвыканкаме па тэлефоне 23-02-55 праводзіцца гарачая тэлефонная лінія па вывучэнні пытання забеспячэння насельніцтва даступнымі і якаснымі лазневымі паслугамі.
Па названым тэлефоне грамадзяне могуць выказаць сваё меркаванне адносна арганізацыі працы лазняў і душавых у дачыненні да населенага пункта па месцы пражывання, а таксама звярнуцца з прапановамі па паляпшэнні працы ў гэтым кірунку.
Усе прапановы і пажаданні грамадзян па развіцці лазневых паслуг будуць разгледжаны зацікаўленымі асобамі.