Запрашае “Кірмаш бяспекі”
У рамках рэспубліканскай акцыі МНС “З клопатам аб бяспецы малой радзімы” 16 верасня ў аграгарадку Вялікая Машчаніца пройдзе тэматычнае мерапрыемства “Кірмаш бяспекі”.
Галоўная мэта яго – папярэджанне гібелі на пажарах людзей пенсійнага ўзросту.
Наведвальнікаў мерапрыемства чакае цікавая і насычаная праграма. Яны пабываюць на канцэрце, падрыхтаваным працаўнікамі Машчаніцкага сельскага клуба, паўдзельнічаюць у разнастайных конкурсах і гульнях.
Таксама ўсе жадаючыя змогуць адчуць сябе на месцы ратавальнікаў, падняўшыся на каленчатым пад’ёмніку.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.