Темы

Утвораны выбарчыя камісіі

Адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама, на якім утвораны Магілёўская абласная і акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання, і прайшлі першыя арганізацыйныя пасяджэнні аблвыбаркама, акруговых камісій.

Старшынёй Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў беларускага парламенту сёмага склікання стаў вопытны кіраўнік выбарчых кампаній Валерый БЕРАСТАЎ. Яго кандыдатуру, вылучаную ў склад аблвыбаркама грамадзянамі шляхам збору подпісаў, на гэту пасаду аднагалосна падтрымалі члены абласной камісіі на сваім першым арганізацыйным пасяджэнні.

Па словах Валерыя Берастава, галоўная задача абласной камісіі заключаецца ў забеспячэнні няўхільнага выканання выбарчага заканадаўства, мерапрыемстваў Каляндарнага плана, зацверджанага Цэнтрвыбаркамам, у аказанні практычнай і метадычнай дапамогі акруговым, участковым камісіям.

Таксама аднагалосна члены камісіі прагаласавалі і за кандыдатуры намесніка старшыні і сакратара аблвыбаркама. Імі сталі, адпаведна, Мікалай КАРОЦІН і Людміла МАКАРАНКА.

Быў вызначаны рэжым працы абласной выбарчай камісіі: у буднія дні яна працуе з 10 да 19 гадзін (з  14 да 15 – абед), у суботу – з 10 да 14, выхадны – нядзеля.

Месцам яе размяшчэння вызначаны кабінет № 114 будынка Дома Саветаў па адрасе: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71; тэл. (80222) 32-66-51.

Начальнік упраўлення арганізацыйнай работы галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы Магілёўскага аблвыканкама Аляксей ЛАЎРАНЁНАК паведаміў, што прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў складаюць 62,7% ад агульнай колькасці членаў акруговых выбарчых камісій Магілёўскай вобласці па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Усяго ў склад іх увайшлі 169 чалавек, з якіх 32 вылучаны ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Максімальным у камісіях з’яўляецца прадстаўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 18,9%. Па 7,7% прадстаўляюць такія аб’яднанні, як “Белая Русь”, Беларускае грамадскае аб’-яднанне ветэранаў, БРСМ, Беларускі саюз жанчын. Таксама ў склад акруговых выбаркамаў увайшлі прадстаўнікі Кампартыі Беларусі (1,2%) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1,2%). Членамі 13 акруговых выбарчых камісій Магілёўскай вобласці, у склад якіх увайшлі па 13 чалавек, сталі 47 чалавек, вылучаных грамадзянамі шляхам падачы заяў, і 16 – працоўнымі калектывамі.

На арганізацыйным пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання старшынёй камісіі выбраны Аляксандр ГУРЫНАЎ, намеснікам старшыні і сакратаром, адпаведна, Аляксей ДЗЯДКОЎ і Святлана ХАДАРЭНКА.

Акруговая выбарчая камісія Шклоўскай выбарчай акругі № 90 знаходзіцца па наступным адрасе: г. Шклоў, вул. Ленінская, 76, каб. № 200; тэл. 8 (02239) 78-141.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдуць 17 лістапада бягучага года.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем