Папаўся на… піве
У красавіку бягучага года ў РАУС паступіла паведамленне аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці Аляксандра Г. за тое, што ён скраў бутэльку піва ў жыхароў вёскі Станцыя Друць.
З раніцы Аляксандр выпіў дома дзве бутэлькі піва, але гэтага падалося мала і, каб не сумаваць, вырашыў прагуляцца па вёсцы. Праз некалькі хвілін сустрэў кампанію знаёмых мужчын, якія распівалі спіртное. Побач з імі на прыступцы ганка стаяла непачатая бутэлька піва. Аляксандр адчуў неадольную смагу, схапіў гэту бутэльку і перабег праз дарогу, каб там цішком яе апаражніць. Пасля далучыўся да кампаніі. Мужчыны загадалі яму вярнуць бутэльку піва. Г. купіў ім дзве бутэлькі спіртнога і бутэльку піва, каб загладзіць сваю віну. Але крадзёж ужо быў зроблены, і на месца здарэння выкліканы супрацоўнікі міліцыі.
Раённы суд асудзіў Аляксандра Г. па ч 1 арт. 206 КК РБ і прызначыў яму штраф на 765 рублёў.
Таццяна КОЗЫРАВА,
старшы следчы РАСК.