Темы

Завяршаюць працоўны семестр

У фруктовым садзе СВК “Калгас “Радзіма” другі тыдзень працуе студэнцкі атрад імя Сяргея Церашкевіча.

У склад яго ўваходзяць старшакласнікі Вішоўскай СШ. Да абеду яны вучацца, а пасля заняткаў убіраюць яблыкі ў садзе сельгаспрадпрыемства. Як адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА, дзейнасць гэтага студатрада завершыць працоўны семестр 2019 года.

– Школьнікі працуюць да пяці вечара і, канечне ж, вельмі стараюцца, – дадае аграном-плодаагароднінавод гаспадаркі Мікіта БАЛАХОНЦАЎ. – За гэты час яны збіраюць да 5 тон яблыкаў.

Увогуле, сельгаспрадпрыемства прадаставіла школьнікам магчымасць нядрэнна зарабіць. У дзень юныя працаўнікі атрымліваюць па 8 рублёў.

Па словах Мікіты Балахонцава, праца студатрада прадоўжыцца да 18 верасня, а калі будзе вытворчая неабходнасць, то і на некалькі дзён больш.

Зараз у садзе СВК “Калгас “Радзіма” ўборка фруктаў у самым разгары. Таварныя яблыкі рэалізуюцца ў аграгарадку Вішоў і на кірмашах, якія праводзяцца ў райцэнтры, апалыя адпраўляюць на перапрацоўчыя прадпрыемствы ў Магілёў, Кіраўск і Гомель.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем