Темы

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч наведаў Бялыніцкі раён

Двухдзённая рабочая паездка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла МЯСНІКОВІЧА ў Магілёўскую вобласць пачалася з наведання ім Машчаніцкага і Вішоўскага сельсаветаў.

Высокага госця на мяжы Мінскай і Магілёўскай абласцей сустракалі старшыня аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл РУСЫ, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый ХАРЫТОНЧЫК, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА. Затым Міхаіл Уладзіміравіч разам са старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандрам ПАПКОВЫМ, старшынямі Мінскага, Віцебскага, Гродзенскага абласных Саветаў дэпутатаў, кіраўнікамі шэрагу раённых і сельскіх саветаў дэпутатаў краіны пазнаёміліся з вопытам работы па развіцці тэрыторыі і павышэнні якасці жыцця насельніцтва Машчаніцкага сельсавета.

Старшыня гэтага сельсавета Іна НАПРЭЕНКА паінфармавала гасцей аб тым, як у цесным узаемадзеянні з органамі мясцовага грамадскага тэрытарыяльнага самакіравання, дэпутатамі, раённымі службамі, арганізацыямі і ўстановамі, размешчанымі на тэрыторыі сельсавета, вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння жыхароў 40 паселішчаў, а гэта 1855 чалавек, у тым ліку 269 дзяцей і 622 старых. Апошняя катэгорыя жыхароў запатрабоўвае да сябе асаблівай увагі, таму ў населеных пунктах дзейнічаюць 16 сацыяльных дамоў, дзе вяскоўцы атрымліваюць увесь комплекс вызначаных медыцынскіх і сацыяльных паслуг.

-На сёння няма такога пытання, – сказала Іна Яўгенаўна, – якое не вырашалася б без удзелу сельсавета, сельвыканкама. Абапіраемся на дэпутатаў, старастаў, мясцовыя арганізацыі, неабыякавых да грамадскага жыцця людзей.

Прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса Віцебшчыны асабліва зацікавіла тэма гандлёвага абслугоўвання насельніцтва сельсавета, якое задавальняе яго пакупніцкі попыт у васьмі стацыянарных крамах і праз аўталаўку райспажыўтаварыства. Таксама падрабязныя тлумачэнні па гэтым пытанні дала старшыня райста Тамара АДАМОВІЧ.

Уласным досведам грамадскай працы ў якасці старасты аграгарадка Вялікая Машчаніца падзялілася Святлана БУЙМІСТРАВА.

Пасля па прапанове Міхаіла Мясніковіча прысутныя паразважалі над тым, ці вычарпаны рэсурс статуса дэпутата сельсавета і райсавета. Свае думкі па гэтай тэме выказалі старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, старшыня Магілёўскага аблсавета Дзмітрый Харытончык і некаторыя іншыя іх калегі.

У аграгарадку Вішоў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і ўдзельнікі яго рабочай паездкі наведалі сад Міру, алею Славы СВК “Калгас “Радзіма”, музей гісторыі сельгаспрадпрыемства. Намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА падрабязна расказала ім аб найважнейшых аспектах ідэалагічнай працы, якая на сістэмнай аснове праводзіцца ў гаспадарцы, аб унікальных асаблівасцях ушанавання перадавікоў і наватараў сельгасвытворчасці. Тут не проста вырабляюць сельгаспрадукцыю, але і паказваюць, што галоўным на вытворчасці з’яўляецца чалавек.

Міхаіл Мясніковіч, Аляксандр Папкоў і намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый МАЛАШКА разам з вучнямі Вішоўскай СШ, удзельнікамі школьнай брыгады “Задорынка” і членамі ГА БРСМ, пасадзілі ў садзе Міру яблыні.

У Вішоўскім сельскі цэнтры культуры і вольнага часу ў фармаце круглага стала пад старшынствам Міхаіла Мясніковіча прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дэпутацкага коруса. Кіраўнік Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык распавёў аб той працы саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню Прыдняпроўскага краю, якую яны праводзяць па вырашэнні пытанняў устойлівага развіцця тэрыторый і павышэнні якасці жыцця насельніцтва рэгіёну. Асноўная мэта яе заключаецца ў забеспячэнні ўзроўню жыцця людзей, стварэнні камфортных умоў працы, побыту і адпачынку. Выступоўца падрабязна спыніўся і на праблемных момантах выканання гэтай задачы, адзін з іх заключаецца ў скарачэнні колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва вобласці. Змяніць гэту дынаміку закліканы ў тым ліку і дэтальна распрацаваныя комплексныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсіх раёнаў Магілёўшчыны да 2020 года, ключавой задачай якіх з’яўляецца забяспячэнне да канца названага перыяду ўзроўню сярэднямесячнай зарплаты работнікаў кожнага прадпрыемства, установы і арганізацыі не менш як тысяча рублёў.

Андрэй Ганчук сакцэнтаваў увагу на інвестыцыйнай дзейнасці ў раёне, якая дазволіць развіваць сельскагаспадарчую вытворчасць, і ў якасці аднаго з канкрэтных прыкладаў назваў аграпрадпрыемства “Белдан”па вытворчасці зерня і дацкай беконнай свініны магутнасцю 53000 галоў за год. Лясгас завяршае ўзвядзенне другой па ліку сучаснай дрэваапрацоўчай лініі. Актыўна прадаюцца прадстаўнікам бізнес-супольнасці аб’екты дзяржаўнай уласнасці, якія не выкарыстоўваюцца, для таго, каб тыя развівалі сваю справу, стваралі новыя вытворчасці і рабочыя месцы.

Безумоўна, з вялікай цікавасцю дэпутаты выслухалі выступленне старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА, які вельмі шмат зрабіў і робіць дзеля ўстойлівага развіцця сельгаспрадпрыемства, аграгарадка Вішоў, аднайменнага сельсавета, па забеспячэнні дастойнага ўзроўню жыцця жыхароў Вішоўшчыны. Для прыкладу, за 7 месяцаў бягучага года сярэднямесячная зарплата калгаснікаў ужо склала 1015 рублёў. І рэзервы для яе росту, цвёрда перакананы Аляксандр Міхайлавіч, ёсць.

Кіраўнік адной з перадавых у Беларусі сельскіх гаспадарак таксама распавёў аб кадравым патэнцыяле сельгаспрадпрыемства, бонусах для моладзі і пенсіянераў, стыпендыях школьнікам, даплатах работнікам, якія на кожны зароблены імі рубель сёння маюць магчымасць атрымаць яшчэ па 1 рублю 10 капеек даплаты, узаемадзеянні са школай, сельсаветам, мясцовым СЦКіВЧ.

-Будзем вам зайздросціць, – падсумаваў выступленне Аляксандра Лапацентава Міхаіл Мясніковіч. – Зайздросціць па-добраму, выкарыстоўваць ваш вопыт і напрацоўкі!

Старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў Анатоль МАЦЮЛІН падрабязна спыніўся на дзейнасці гэтай структуры па ўстойлівым развіцці тэрыторый, садзейнічанні прадстаўнікам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання па вырашэнні праблем мясцовага значэння і распавёў пра перспектыўныя кірункі рэалізацыі шматлікіх праектаў. Асноўная задача асацыяцыі палягае ў тым, каб зарабляць грошы і ўкладваць іх на развіццё тэрыторый. Міхаіл Мясніковіч такой рэмаркай дапоўніў сказанае:

-Трэба ўсім думаць, як задзейнічаць пры гэтым і свае, рэгіянальныя, унутраныя рэсурсы і рэзервы, – і спаслаўся на словы Аляксандра Лапацентава, які ў сваім выступленні асабліва падкрэсліў, што і ў яго сельгаспрадпрыемстве па ўзаемадзеянні з органамі мясцовага кіраванння і самакіравання яшчэ ёсць многа рэзерваў, якія можна выкарыстоўваць нават без дадатковых фінансавых затрат.

Падсумоўваючы вынікі першага дня сваёй рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч адзначыў:

-Хачу выказаць шчырыя словы падзякі старастам, дэпутатам сельскіх і раённых Саветаў дэпутатаў. У пераважнай большасці, менавіта яны, актыўныя, прынцыповыя, уважлівыя, нераўнадушныя, працуюць з вялікай грамадскай нагрузкай для сябе. Яны ідуць у сем’і, у тым ліку і нядобранадзейныя, ідуць да састарэлых, каб падтрымаць іх.

Перад гэтай паездкай мяне ў нейкай ступені непакоіла такое пытанне: дэпутаты мясцовых саветаў рэальна працуюць, ці не з’яўляюцца яны віртуальнымі, як цяпер гавораць, фігурамі?

Пасля рабочай паездкі ў Бялыніцкі раён усе сумненні развеяліся. Пабачыў, што і дэпутаты, і старасты займаюцца канкрэтнай дапамогай людзям.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024