Не станавіцеся саўдзельнікамі злодзеяў
Даверлівасцю грамадзян часта карыстаюцца ашуканцы. Асабліва пакутуюць ад злачынных замахаў пажылыя людзі, якія, забываючы аб асабістай бяспецы, ахвотна кантактуюць з незнаёмымі людзьмі.
Загадзя абдумаўшы план дзеянняў, злачынцы пад прыкрыццём продажу (куплі) розных тавараў, прадстаўляючыся работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва, медыкамі, працаўнікамі іншых служб, пранікаюць у жыллё грамадзян і, скарыстаўшыся даверлівасцю гаспадароў, робяць злачынствы.
У большасці выпадкаў пажылыя людзі самі правакуюць іх, спадзяючыся на “авось”. Яны самі не надаюць вялікага значэння асабістай бяспецы і захаванасці сваёй маёмасці.
З надыходам перыяду збору ўраджаю большасць грамадзян накіроўваецца на свае лецішчы. Знаходзячыся ў агародзе, забываюць зачыняць дзверы на ключ, чым спрыяюць крадзяжам.
Каб пазбегнуць падобных фактаў, неабходна:
— зачыняць дзверы дома не толькі пры выхадзе з яго, але і падчас знаходжання ў жыллі, тым больш у вячэрні і начны час;
— калі вы пакідаеце сваё жыллё на працяглы час, трэба апавясціць суседзяў;
— не адчыняць дзверы незнаёмым асобам;
— абсталяваць сваё жыллё і домаўладанні сродкамі ахоўнай сігналізацыі.
У выпадку, калі ў дом увайшлі людзі, якія прадставіліся службовымі асобамі, у іх неабходна запатрабаваць дакументы, і, па магчымасці, патэлефанаваць у тую арганізацыю або ўстанову, якую яны прадстаўляюць, удакладніўшы, ці працуе такі чалавек і дзе ён знаходзіцца ў дадзены час. Пры адмове прад’яўлення дакументаў трэба неадкладна патэлефанаваць па нумары 102 і ўказаць прыкметы наведвальнікаў, транспарт, на якім тыя прыехалі, маршрут іх далейшага руху. Пры з’яўленні на тэрыторыі вашага населенага пункта асоб, якія займаюцца гандлем з рук, выпадковымі заробкамі, пераканаўча просім неадкладна паведаміць вашаму ўчастковаму інспектару міліцыі або ў аператыўна-дзяжурную службу па тэлефоне 102.
Міхаіл НЯМЫЦЬКА,
намеснік начальніка РАУС.