Темы

Створаны раённы аргкамітэт

Як вядома, 6 верасня наступнага года ў Бялынічах пройдзе ХХVІІ Дзень беларускага пісьменства.

Горад павінен дастойна падрыхтавацца да правядзення гэтага значнага і значымага агульнанацыянальнага свята і на высокім арганізацыйным, культурна-мастацкім узроўні правесці яго, каб у сэрцах шматлікіх гасцей засталіся толькі самыя добрыя, прыемныя ўражанні. У гэтых мэтах старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім утвораны раённы арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2020 годзе ў горадзе Бялынічы Дня беларускага пісьменства ў складзе 27 чалавек з ліку адказных пасадавых асоб райвыканкама, кіраўнікоў раённых служб, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Узначаліў яго старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка, намеснікамі кіраўніка аргкамітэта з’яўляюцца намеснікі старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ і Ірына ФУРСАВА, сакратаром – начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена ЯРМОЛЕНКА.

У склад членаў раённага аргкамітэта ўвайшлі старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА, дырэктары: БУКП “Жылкамгас” – Віктар ІВУЛЁЎ, ПМК № 241 – Уладзімір РАМАНЕНКА, лясгаса – Юрый ЗАБЛОЦКІ, старшыня райспажыўтаварыства Тамара АДАМОВІЧ, начальнікі аддзелаў: ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – Іна ІГНАТОВІЧ, па адукацыі – Жанна ЗВЯГІНА, унутраных спраў – Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ, па надзвычайных сітуацыях – Віталь ВОРАНАЎ, філіяла КУП ДРБУ № 170 – Раман ГАЛУБЦОЎ, ДЭУ № 74 – Андрэй КОЛАСАЎ і інш.

Раённы аргкамітэт забяспечвае ўзаемадзеянне і каардынацыю працы ўсіх зацікаўленых структур па падрыхтоўцы і правядзенні ў Бялынічах ХХVІІ Дня беларускага пісьменства.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Техтинская средняя школа присоединилась к проекту «Сеть Школ мира в Республике Беларусь»

2 июля 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе приступил к работе студенческий отряд БРСМ

2 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем