Темы

Вылучаны кандыдат у сенатары

Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання праходзіць з 9 верасня па 8 кастрычніка.

У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам краіны, права вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі належыць прэзідыумам мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведным выканкамам, а ў сталіцы – прэзідыуму Мінгарсавета і Мінгарвыканкаму.

17 верасня бягучага года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, у парадак дня якога было ўнесена пытанне “Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання”. Вёў пасяджэнне, на якім прысутнічалі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый МАЛАШКА, кіраўнік раёна Васіль ЗАХАРЭНКА, старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК.

Ён адзначыў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА 5 жніўня 2019 года падпісаў указы, якія вызначаюць тэрміны правядзення выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь сёмага склікання: у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада (асноўны дзень галасавання); у Савет Рэспублікі – 7 лістапада.

Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва і выбіраецца тэрмінам на чатыры гады. Парадак яе фарміравання спалучае ў сабе элементы выбарнасці і назначэння. Па восем членаў Савета Рэспублікі выбіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу беларускага парламента ўваходзіць 64 чалавекі.

– Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30 гадоў і пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, горада Мінска не менш за пяць гадоў, не мае судзімасці, – паінфармаваў прысутных Андрэй Ганчук і прадставіў на разгляд удзельнікаў сумеснага пасяджэння кандыдатуру Аляксея КУШНАРЭНКІ. – Аляксей Іванавіч працуе генеральным дырэктарам ДВА па паліву і газіфікацыі “Белпалівагаз”. З 2010 па чэрвень 2019 года займаў пасаду генеральнага дырэктара ВРУП “Магілёўаблгаз”, з’яўляецца дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання, дзе ўзначальвае пастаянную камісію па прамысловасці, будаўніцтву, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарках.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА ў сваім выступленні адзначыла, што Аляксей Кушнарэнка 9 гадоў пражываў у Магілёве. Нарадзіўся Аляксей Іванавіч у 1975 годзе ў Полацку, скончыў Полацкі дзяржуніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную біяграфію ён пачаў з пасады майстра філіяла Віцебскага вытворчага ўпраўлення газавай гаспадаркі, прайшоўшы на розных пасадах ступенькі кар’ернай лесвіцы да генеральнага дырэктара ДВА па паліву і газіфікацыі “Белпалівагаз”.

У падтрымку вылучэння кандыдатуры Аляксея Кушнарэнкі ў члены Савета Рэспублікі выказаўся і старшыня райвыканкама Васіль Захарэнка. Васіль Аляксеевіч заўважыў, што з усіх прысутных на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама, ён, магчыма, больш за іх асабіста ведае Аляксея Іванавіча, паколькі шмат разоў сумесна даводзілася вырашаць многія пытанні па жыццезабеспячэнні насельніцтва Клімавіцкага раёна.

– Аляксей Кушнарэнка як генеральны дырэктар ВРУП “Магілёўаблгаз”, – падкрэсліў старшыня райвыканкама, – унёс вялікі ўклад па газіфікацыі населеных пунктаў раёнаў Прыдняпроўскага краю. Як дэпутат абласнога Савета дэпутатаў многа зрабіў і прадаўжае рабіць па абароне законных правоў і інтарэсаў выбаршчыкаў, дапамагае ім вырашаць надзённыя праблемы. Яго хвалююць пытанні і праблемы не толькі на ўзроўні выбарчай акругі, прадпрыемства, а зараз і “Белпалівагаза”, але і абласнога, рэспубліканскага маштабаў. Чалавек ён кампетэнтны, камунікабельны, прынцыповы і патрабавальны – да сябе і ўсіх. Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, багатыя вопыт і веды дазволяць яму эфектыўна, прафесійна ўплываць на далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё, грамадска-палітычнае жыццё краіны.

Васіль Захарэнка таксама адзначыў, што дзякуючы нераўнадушнасці, падтрымцы Аляксея Іванавіча ў наступным годзе будзе рэалізаваны праект па газіфікацыі аграгарадкоў Ланькаў, Іскра, вёскі Навасёлкі.

У сваім звароце да прысутных Аляксей Кушнарэнка сказаў, што Магілёў, як і ўся Магілёўшчына, за дзевяць гадоў жыцця і працы сталі яму родным домам. І ён робіць усё магчымае, каб гэты дом быў утульным і прыгожым, а ўсе насельнікі яго жылі ў камфортных умовах, мелі магчымасць рэалізоўваць свой культурны, навуковы, духоўны, прафесійны, творчы і грамадскі патэнцыял. Ён таксама распавёў пра некаторыя ўласныя планы, ідэі, расказаў пра ДВА па паліву і газіфікацыі “Белпалівагаз”, у склад якога ўваходзяць 34 прадпрыемствы з 27 тысячамі работнікаў.

– Выбар за вамі, – сказаў Аляксей Кушнарэнка. – Абяцаю, што ў мяне хопіць сіл, вопыту і ведаў, каб апраўдаць ваш высокі давер.

Члены прэзідыума Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта адкрытым галасаваннем адзінагалосна вылучылі Аляксея Кушнарэнку кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на тое, што Аляксей Кушнарэнка стаў ініцыятарам ці рэалізаваў у Магілёве і на тэрыторыі вобласці вельмі многа сацыяльных праектаў, ініцыятыў, і назваў яго сучасным кіраўніком з вялікай уласнай сацыяльнай адказнасцю.

НАША ДАВЕДКА

Кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі рэгіструюцца Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Рэгістрацыя кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі пачынаецца за 60 дзён і завяршаецца за 55 дзён да заканчэння паўнамоцтваў Савета Рэспублікі дзеючага склікання.

Члены Савета Рэспублікі ад абласцей выбіраюцца на сходах, якія ўключаюць усіх дэпутатаў раённых і гарадскіх саветаў на тэрыторыі вобласці.

Пасля праграмных выступленняў кандыдатаў і публічнага абмеркавання іх кандыдатур праводзіцца тайнае галасаванне.

Выбраным лічыцца кандыдат у члены Савета Рэспублiкi, якi атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

                       Міхась КАРПЕЧАНКА.

            Фота аўтара.

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024