Нелегалам у раёне не месца
Па 12 верасня на тэрыторыі Бялыніччыны праводзілася аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства “Нелегал”.
Падчас яго спецыялісты групы па грамадзянстве і міграцыі сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі РАУС выявілі парушэнні міграцыйнага заканадаўства. Былі складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.55 КаАП РБ у адносінах да 7 замежных грамадзян, якія не пражываюць па адрасах рэгістрацыі, праводзіцца праверка.
Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства абавязаны пражываць па адрасе сваёй рэгістрацыі і знаходзіцца за межамі Беларусі не больш за 183 сутак у год.
Вольга ШАЎЧОНАК,
старшы інспектар ГГіМ РАУС.