Сродкі вернуты
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў навучальна–спартыўнай установе “Клімавіцкі ЦФАП “Здароўе”.
Кантралёры выявілі неэфектыўнае выкарыстанне плавальнага і міні-басейнаў, завышэнне справаздачных дадзеных аб іх загрузцы, незаконнае атрыманне ўстановай бюджэтных сродкаў на суму больш за 70 тыс. рублёў, іншыя парушэнні, якія ў тым ліку пацягнулі прычыненне шкоды на суму 0,3 тыс. рублёў.
Незаконна атрыманыя сродкі вернуты і шкода пакрыта, тры работнікі ўстановы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.