Пешаход, будзь уважлівым!

З мэтай умацавання дарожна-транспартнай дысцыпліны, недапушчэння і папярэджання ДТЗ супрацоўнікі АДАІ РАУС з такой прапановай звяртаюцца да жыхароў Бялыніччыны.

Калі вы выявілі факты знаходжання на дарозе ўдзельнікаў дарожнага руху ў стане алкагольнага ап’янення альбо пешаходаў, якія ствараюць сваімі паводзінамі пагрозу ДТЗ, вас просяць праявіць грамадскую свядомасць і паведаміць аб гэтым у дзяжурную службу РАУС па тэлефонах: 8-02232-71-220, 8-029-747-89-65, 8-029-330-47-76, 8-025-798-27-86 або 102.

Ваша своечасовае рэагаванне можа выратаваць не адно чалавечае жыццё!

   Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

         інспектар АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email