Темы

Дзень аховы працы прайшоў на базе ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”

Стварэнне бяспечных умоў працы, ахова жыцця і здароўя работнікаўпершарадная задача працадаўцаў.

Дзень аховы працы прайшоў на базе ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі стан работы па ахове працы ў раёне, меры па зніжэнні няшчасных выпадкаў на вытворчасці і іншыя важныя пытанні.

Начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна ЛАПО распавяла пра змены ў пенсійным заканадаўстве.

Аб рабоце па ахове працы ў ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” паведаміла начальнік бюро па ахове працы Святлана КУЗНЯЦОВА:

– У нашай арганізацыі шмат робіцца, каб у людзей былі добрыя і бяспечныя ўмовы працы, – адзначыла Святлана Віктараўна. – На станцыі, дзе ажыццяўляецца пагрузка драўніны, устаноўлена новая сучасная рампа. З яе з’яўленнем весці пагрузачна-разгрузачныя работы стала значна прасцей і бяспечней. Таксама тут з’явіўся і спецыяльны домік, дзе пры неабходнасці працаўнікі могуць пагрэцца, пераапрануцца, адпачыць і паабедаць.

Аб расследаванні і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны распавёў галоўны інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Яраслаў БІЛАН, які адзначыў, што ў гэтым годзе рост смяротных выпадкаў і траўміравання работнікаў назіраецца не толькі ў нашым раёне, але і па ўсёй вобласці. У сувязі з гэтым спецыяліст падрабязна спыніўся на пытаннях выканання правіл і норм па ахове працы.

З дакладам аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў побыце выступіў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ.

Прысутнічала на семінары і галоўны ўрач райЦГЭ Алена ДАМАРАЦКАЯ. Яна распавяла аб цеснай сувязі ўмоў працы і санітарна-бытавога забеспячэння з прадукцыйнасцю працы і спрыяльным мікракліматам у калектыве. Таксама яна нагадала аб пачатку сезона вакцынацыі супраць грыпу.

У семінары прыняў удзел інспектар па энергетычным і газавым наглядзе Мікалай ЛЕСНІК, які распавёў аб неабходнасці строгага выканання патрабаванняў работнікамі, якія працуюць на электраўстаноўках, аб працы ў ахоўных зонах ЛЭП і адказаў на пытанні ўдзельнікаў.

                          Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем