Здай зброю добраахвотна!
Кіраўніцтва РАУС звяртаецца да ўсіх грамадзян з просьбай здаць зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, якія ў іх незаконна захоўваюцца, а таксама паведаміць аб вядомых выпадках іх захоўвання, незаконнага вырабу і збыту.
Асоба, якая добраахвотна здала прадметы, названыя ў артыкулах 295, 296 і 297 Крымінальнага кодэкса (зброя, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, якія незаконна захоўваюцца), а таксама ў артыкулах 23.46, 23.47 і 23.71 КаАП РБ (газавая, пнеўматычная і халодная зброя, паляўнічая агнястрэльная гладкаствольная зброя, што незаконна захоўваюцца), вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя названымі артыкуламі, акрамя выпадкаў збыту зброі і боепрыпасаў.
Аляксандр КРОЛ,
в.а. начальніка ААПП РАУС.