Моладзь выбірае бяспеку
Напачатку кастрычніка распачаўся ІІ этап рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку”.
Нагадаем, што мэта акцыі – папулярызацыя прафесіі ратавальнікаў-пажарных, распаўсюджанне ведаў аб бяспецы і грамадскім руху юных ратавальнікаў.
На гэты раз актывісты БМГАВП і супрацоўнікі РАНС завіталі да выхаванцаў дзіцячай дапаможнай школы-інтэрната, правялі для іх тэматычныя віктарыны і конкурсы. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы. Таксама ратавальнікі правялі з дзецьмі навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.
Дзмітрый ШАЎЧОНАК,
інспектар ІНіП РАНС.