Темы

Разам любая справа ў радасць!

У трэцюю нядзелю кастрычніка работнікі культуры адзначаюць сваё прафесійнае свята.

Папоўнілася сёлета сфера культуры і маладымі спецыялістамі. Ужо трэці месяц працуе ў РЦК маладая сямейная пара Дзяніса і Анастасіі РАБЧЭНЯЎ.

Пасля заканчэння Магілёўскага каледжа мастацтваў маладыя людзі нядоўга шукалі для сябе будучае месца працы. Па словах галавы сям’і, Дзяніса, усё адбылося спантанна. Сам ён родам з горада Косава Івацэвіцкага раёна, а Насця – з Бабруйшчыны. Маладая пара рыхтавалася паехаць па размеркаванні ў Шклоў, але ў самы апошні момант яны выбралі Бялынічы.

– Я люблю ўсё, што звязана з эстраднымі спевамі, – дадае Насця. – А мой муж захапляецца тэатрам. Ён вучыўся на тэатральным аддзяленні каледжа, тут, у Бялынічах, уладкаваўся рэжысёрам народнага тэатра Юнага гледача. Яго маці працуе ў сферы культуры, таму тэатральная “кухня” для яго – звычайны асяродак.

На новым месцы маладыя спецыялісты абжыліся хутка, атрымалі пакой у інтэрнаце. Бялынічы спадабаліся ім сваім спакоем, зручнай транспартнай інфраструктурай, а яшчэ актыўным культурным жыццём. Вядома, што ХХVІІ Дзень беларускага пісьменства, які пройдзе ў нашым горадзе ў наступным годзе, накладвае на ўсіх работнікаў культуры вялікую адказнасць, але яны рады паўдзельнічаць у такой маштабнай падзеі.

Паколькі асноўная дзейнасць Дзяніса і Насці звязана з арганізацыяй вольнага часу бялынічан, то ўжо цяпер на сябе ўвагі застаецца нямнога, а калі і з’яўляецца вольная хвілінка, яны з задавальненнем наведваюць ФАК “Друць” ці проста гуляюць па горадзе.

– Наладзіць адносіны з калектывам РЦК не склала праблем, – у адзін голас гавораць Дзяніс і Анастасія. – Нас цудоўна прынялі. Зараз актыўна ўліваемся ў новае жыццё. Удваіх нашмат лягчэй вырашаць праблемы, а калі мы цікавімся адным і тым жа, можна сказаць, жывём на адной хвалі, то і працаваць цікавей.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

Тематическую горячую линию проведет Могилевский облисполком

2 июня 2025
Читать новость
Год благоустройства

Траву – косить, стоянки – очищать от снега

2 июня 2025
Читать новость
Общество

ГИК впервые сообщает о нарушениях в ходе так называемых выборов

1 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем