Темы

Выхавала сына дастойна

Падзяку Міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя КАРАЕВА атрымала маці ўчастковага інспектара РАУС Кірыла НАВУМАВА.

Ганаровую ўзнагароду і кветкі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі Але Маркаўне начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Магаблвыканкама Дзмітрый ПАРКАЎ і намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце Міхаіл НЯМЫЦЬКА.

Дзмітрый Паркаў ад імя міністра МУС і сябе асабіста падзякаваў жанчыне за тое, што годна выканала свой мацярынскі абавязак, яе сын узорна нясе службу ў райаддзеле міліцыі.

Кірыл Навумаў вырашыў застацца на сваёй малой радзіме, зараз ён служыць участковым інспектарам міліцыі ў Цяхцінскім і Запольскім сельсаветах.

– У мяне трое дзетак, – гаворыць Ала Маркаўна. – Старэйшыя сыны заўсёды марылі звязаць свой лёс з сілавымі структурамі. Кірыл ажыццявіў сваю мару і працуе ў міліцыі, а Канстанцін паспяхова будуе кар’еру вайскоўца. Я рада, што дзеці дастойна служаць роднай краіне.

З высокай узнагародай Алу Навумаву павіншавалі таксама працаўнікі Цяхцінскага сельсавета, бібліятэкі і школы аграгарадка.

             Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Белыничане отмечают День Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем