Дапаможа прафілактыка

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку разам” стартавала ў нашым раёне 16 кастрычніка.

Яна прымеркавана да асенне-зімовага ацяпляльнага перыяду, падчас якога звычайна і павялічваецца колькасць пажараў.

Гэта звязана з тым, што людзі пачынаюць больш інтэнсіўна выкарыстоўваць пячное ацяпленне, абагравальныя прыборы.

Акцыя “За бяспеку разам” стала ўжо традыцыйнай. Яе галоўныя задачы – інфармаванне насельніцтва аб  неабходнасці выканання правіл пажарнай бяспекі і растлумачванне наступстваў ігнаравання іх, а таксама аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям па навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці.

Падчас акцыі супрацоўнікі РАНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян, інвалідаў, сем’і, дзеці ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Таксама арганізуюць сумесныя рэйды па праверцы супрацьпажарнага стану месц агульнага выкарыстання ў шматкватэрных жылых дамах, дадуць тлумачэнні і рэкамендацыі жыхарам па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі жылля. Будзе правераны і стан крыніц супрацьпажарнага водазабеспячэння.

   Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

                інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email