Темы

Работнікі культуры адзначылі сваё прафесійнае свята

Менавіта такой фразай на іспанскай мове, якая даслоўна перакладаецца: “Няхай жыве культура!”, можна ахарактарызаваць урачыстасць, што адбылася ў РЦК з нагоды Дня работнікаў культуры.

Працаўнікі культурнай сферы раёна нясуць на сабе вялікую адказнасць: яны ствараюць для нас святы, робяць жыццё святлей і прыгажэй, дораць нам адчуванне прыгожага і вучаць даражыць гэтай прыгажосцю.

Аб важнай ролі работнікаў культуры гаварыла ў сваім віншаванні ў гонар іх прафесійнага свята і намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА. Яна адзначыла, што ў нашым раёне ўсе мерапрыемствы праводзяцца на высокім узроўні. У якасці прыкладу яна прывяла ўражанні прадстаўнікоў дэлегацый суседніх раёнаў, якія пабывалі на нашых святах. Таксама Алена Міхайлаўна дадала, што нават пабрацімскія адносіны з расійскім горадам Рыльск завязаліся менавіта ў сферы культуры.

Затым Алена Котасава ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама загадчыцы Вішоўскай сельскай бібліятэкі Наталлі ПІКАС і Падзяку райвыканкама настаўніцы ДШМ па класе скрыпкі Наталлі НАБОКАВАЙ.

З прафесійным святам працаўнікоў культуры павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ.

Іна Віктараўна сказала шмат цёплых слоў на адрас ветэранаў працы, а таксама падзякавала за стараннасць, адказнасць і прафесіяналізм  кіраўнікоў структурных падраздзяленняў: цэнтралізаванай клубнай сістэмы – Святлану КАНДРАЦЬЕВУ, дзіцячай школы мастацтваў – Таццяну ГАРНАСТАЙ, раённага мастацкага музея – Таццяну ЦІКУНОВУ, в.а дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі – Жанну САНЬКОВУ і начальніка групы ЦГАУК Сяргея МЯСНІКАВА.

За прафесіяналізм, адказную шматгадовую і ўзорную працу і ў сувязі з прафесійным святам ганаровымі граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама былі адзначаны дырэктар Кудзінскага СДК Ганна ГАЛУБЦОВА, загадчык аддзела камплектавання і апрацоўкі цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Наталля ГУСАКОВА, педагогі ДШМ Алена КАПЫЛОВА і Ірына КОСЦІНА, загадчык Алешкавіцкага СК Пётр КУДРАВЕЦ, хормайстр Галоўчынскага СДК Леанід ШУТ і дырэктар Вішоўскага СЦК і ВЧ Алена ХАРТАВА. Шэрагу працаўнікоў сферы культуры Іна Ігнатовіч уручыла граматы і падзячныя лісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

З прафесійным святам культработнікаў павіншавала старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна пажадала ім быць заўсёды на вышыні, любіць сваю справу і даражыць ёй. Таксама яна ўзнагародзіла граматамі раённага аб’яднання прафсаюзаў і грашовымі сертыфікатамі намесніка дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Рыту ГАПЕЕВУ і дырэктара Ланькаўскага СЦК і ВЧ Ірыну ЕМЯЛЬЯНАВУ.

Ад райкама галіновага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму старшыня яго  Алена ГРЫБАЙЛАВА ўручыла падзякі і грашовыя сертыфікаты дырэктару ДШМ Таццяне Гарнастай, інжынеру па ахове працы Юрыю ТАЧЫЛУ і гукарэжысёру Уладзіміру ЧУПЫРКІНУ.

Віншаванні працаўнікам культуры з іх прафесійным святам выказалі прадстаўнікі розных сфер дзейнасці райцэнтра. У сваіх відэавізітках яны адказвалі на пытанні: хто такі работнік культуры і чым яго справа важная для грамадства.

Пад дружныя апладысменты на сцэну падняліся маладыя спецыялісты, якія сёлета папоўнілі шэрагі работнікаў устаноў культуры раёна. Наказ ім на паспяховую працоўную дзейнасць адрасавала культработнік з амаль што 50-гадовым стажам Алена КУРАНОК.

– Жадаю вам не расчаравацца ў прафесіі, – сказала Алена Іванаўна. – Бо яна дорыць людзям пазітыўныя эмоцыі, радасць, паляпшае настрой. А калі вам будзе цяжка, мы, ветэраны, абавязкова падтрымаем і ўсё падкажам!

Прыгожыя і кранальныя выступленні вакальных і харэаграфічных калектываў раённага Цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў падарылі ўсім прысутным на свяце тое, што адрасуюць яны штораз усім нам, – радасць, усмешкі, пазітыўны настрой і захапленне. Viva la cultura!

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В память о защитниках границы. Участников автопробега встречал Белыничский район

27 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

1 июня стартует республиканская акция «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Общество

Неоформление трудовых отношений – явный признак выплаты «зарплаты в конвертах»

27 мая 2025
Читать новость
Президент

“Агрогородки – цель номер один”. Лукашенко о переводе котельных на пеллеты

26 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем