Темы

Мікалай Снапкоў правёў выязны прыём грамадзян у Бялынічах

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай СНАПКОЎ правёў        выязны прыём грамадзян у Бялынічах.

На сустрэчу з Мікалаем Генадзьевічам запісаліся не толькі жыхары Прыдруцкага краю, але і розных рэгіёнаў краіны: Мінска, Горак, Чэрвеня, Дрыбіна, Брэста, Магілёва, Віцебскай вобласці…

Сустрэча атрымалася хвалюючай: кожны з заяўнікаў прыйшоў са сваімі праблемамі, якія патрабуюць вырашэння не за адзін дзень.

Перад пачаткам прыёму Мікалай Снапкоў сакцэнтаваў увагу прысутных прадстаўнікоў розных служб райвыканкама і аблвыканкама, а таксама журналістаў на тым, што калі людзі звяртаюцца да чыноўнікаў, нельга да іх праблем адносіцца фармальна. Уважлівыя адносіны да кожнага чалавека фарміруюць і ўмацоўваюць давер да ўлады.

У складанай жыццёвай сітуацыі апынулася жыхарка аграгарадка Крапіўна Аршанскага раёна Марыя ХОДАС. У яе сям’і выхоўваюцца 6 непаўналетніх дзяцей, двое з якіх – прыёмныя. Як мнагадзетнай сям’і райвыканкам некалькі гадоў таму выдзеліў ім жыллё ў вёсцы. Праз некалькі гадоў Ходасы перабраліся ў аграгарадок Крапіўна, бліжэй, так бы мовіць, да цывілізацыі. Але ж і гэты дом запатрабаваў рамонту, дый вялікай сям’і цяжка было месціцца на 52 квадратных метрах.

– Дзяржава выдала нам субсідыю на рэканструкцыю жылля, – распавяла мнагадзетная маці. – Але яе хапіла толькі на частку работ. У доме няма ацяплення, а каб правесці яго, патрэбны грошы. Іх у нас няма. Дадатковай субсідыі, каб скончыць рамонт, нам не выдаюць, крэдыт – таксама. І сямейным капіталам пакуль не можам скарыстацца. Перад пачаткам будаўніцтва пераехалі на здымную кватэру, а ўжо да 1 лістапада гаспадары жылля папрасілі яго пакінуць. Пайсці нам проста няма куды.

Па законе ўсё зроблена правільна. Калі мнагадзетная сям’я атрымала адну субсідыю, то на другую разлічваць не можа. На будаўніцтва і рэканструкцыю жылля для мнагадзетных сем’яў дзяржава выдзяляе толькі частку сродкаў, астатнія павінны ўнесці самі бацькі.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што такія звароты не адзінкавыя.

– Па даручэнні Прэзідэнта прапрацоўваюцца дадатковыя меры падтрымкі мнагадзетных сем’яў, – адзначыў Мікалай Генадзьевіч. – У гэтым напрамку заканадаўства і далей будзе ўдасканальвацца. А пакуль гэтыя моманты не адрэгуляваны, спрабуем разгледзець кожнае пытанне індывідуальна.

Мікалай Снапкоў накіраваў даручэнне кіраўніцтву Віцебскага аблвыканкама, каб хадайнічаць перад Прэзідэнтам аб павелічэнні субсідыі на рамонт дома Ходасаў у аграгарадку Крапіўна, а мясцовай уладзе – прадаставіць мнагадзетнай сям’і жыллё да 1 лістапада. Аб выкананай рабоце ён папрасіў паінфармаваць Адміністрацыю Прэзідэнта.

Настаяцель праваслаўнай царквы ў гонар іконы Божай Маці Бялыніцкай Сергій МАСЛАЎ папрасіў Мікалая Снапкова аказаць дапамогу ў будаўніцтве капліцы на Ільінскай гары ў Бялынічах. Ён патлумачыў, што гэта месца мае асаблівае значэнне для жыхароў райцэнтра. Менавіта адсюль бярэ свой пачатак наш горад. Тым больш, у 2020 годзе ў Бялынічах пройдзе Дзень беларускага пісьменства, таму капліца стане адным з месцаў актыўнага наведвання яе гасцямі свята.

Старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА дадаў, што праектна-каштарысная дакументацыя капліцы ўжо гатова, адкрыты дабрачынны рахунак, на які ўсе жадаючыя могуць пералічыць грашовыя ахвяраванні. Работа па гэтым накірунку будзе праводзіцца і далей.

Падчас прыёму ўзнімаліся розныя тэмы: будаўніцтва, праблемы ў сферы ЖКГ, працаўладкаванне, выкананне зямельнага заканадаўства і інш. На кожнае пытанне заяўнік атрымаў падрабязны адказ. Выкананне некаторых зваротаў грамадзян Мікалай Снапкоў узяў на асабісты кантроль.

                   Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

РОВД информирует

В целях предотвращения незаконного оборота наркотиков РОВД проводит комплекс мероприятий 

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спорт як лад жыцця

19 мая 2025
Читать новость
Новости района

Вглядываясь в Дручаны

19 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько в Беларуси пионеров и октябрят, рассказали в БРПО

19 мая 2025
Читать новость
Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем