Темы

Запатрабаваная прадукцыя

У цэху па перапрацоўцы драўніны ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” запрацавала новая лінія па вырабе цыліндраванай драўніны і піламатэрыялаў.

На мінулым тыдні працаўнікі цэха адгрузілі першую партыю гатовай прадукцыі ў Ірландыю.

– Зараз тут вырабляюцца цыліндрычны і неабрэзаны піламатэрыял, але асартымент вырабаў будзе пашырацца, – распавёў галоўны інжынер прадпрыемства Валянцін ЛУК’ЯНЕЦ. – На экспарт выраблена партыя завостраных калкоў для агароджы. Кошт кубаметра гатовай прадукцыі ў залежнасці ад яе памераў складае ад 80 да 140 еўра.

Галоўны інжынер адзначае, што за змену вырабляецца каля 10 кубаметраў гатовай прадукцыі. Абслугоўваюць лінію ўсяго тры чалавекі, бо многія працаёмкія аперацыі выконваюцца ў аўтаматызаваным рэжыме.

Цыліндраваная драўніна з Беларусі запатрабавана на рынку Заходняй Еўропы. Попыт на яе абумоўлены не толькі абмежаванасцю лясных рэсурсаў у еўрапейскіх краінах, але і суадносінамі кошту і якасці беларускай прадукцыі.

На Магілёўшчыне лініі па апрацоўцы цыліндраванай драўніны дзейнічаюць таксама ў  Быхаве, Бабруйску і Асіповічах.

– Новы кірунак вытворчасці дазволіць нашаму лясгасу выйсці на больш высокі ўзровень. Гэта выдатная магчымасць зарабляць неблагія грошы, бо гатовая прадукцыя мае вышэйшую канкурэнтаздольнасць, што вельмі важна ва ўмовах сучаснага рынку, – дадаў Валянцін Лук’янец.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Материальная помощь к школе: как получить и что нужно для оформления

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Вандалы не оставляют место отдыха в покое на реке Вабич

9 июля 2025
Читать новость
Президент

Лукашенко: к 1 сентября в стране не должно быть ни одного бревна, валяющегося на опушке леса

9 июля 2025
Читать новость
Новости района

Славянский праздник “Иван Купала” отметили в Белыничах

6 июля 2025
Читать новость
Новости района

Концерт в честь Дня Независимости проходит в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость
Новости района

Фотофакт. Яркие моменты Дня Независимости в Белыничах

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем