Темы

Урачы ЦРБ завіталі да жыхароў аграгарадка Цяхцін

Урачы вузкіх спецыяльнасцей ЦРБ завіталі да жыхароў аграгарадка Цяхцін у рамках прафілактычнай акцыі “Бялыніцкі раён — тэрыторыя здароўя”.

Тэрапеўт, кардыёлаг, эндакрынолаг і анколаг прымалі пацыентаў у амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Жыхары аграгарадка здавалі аналізы крыві, на ўтрыманне гармонаў шчытападобнай залозы і онкамаркеры. Мерапрыемства наведалі 44 жыхары аграгарадка, усе яны атрымалі неабходныя кансультацыі, а некаторыя былі накіраваны на даабследаванне ў раённую паліклініку. Усім жадаючым урачы памерылі артэрыяльны ціск, вагу, рост, вызначылі індэкс масы цела. Наведвальнікам было прапанавана ананімнае анкетаванне па фактарах рызыкі сардэчна-сасудзiстых захворванняў (гэта шкодныя звычкі, маларухомы лад жыцця, няправільнае харчаванне). З 25 чалавек фактары рызыкі былі выяўлены ў 40%.

Таксама медыкі наведалі мехдвор і цяхцінскі малочна-таварны комплекс ААТ “Новая Друць”.

Паралельна супрацоўнікі райЦГЭ правялі прафілактычныя мерапрыемствы для дзяцей у дзіцячым садзіку і ў школе сярод вучняў малодшых класаў. Рабяты паслухалі лекцыю аб здаровым ладзе жыцця, паглядзелі мультфільм аб тым, як падтрымліваць уласную гігіену, разглядалі мікробаў у мікраскоп, а таксама ўдзельнічалі ў тэматычнай віктарыне. За правільныя адказы атрымлівалі салодкія прызы. Затым для падлеткаў была арганізавана спартландыя. Школьнікі выдатна правялі час і атрымалі зарад бадзёрасці на выхадныя. У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў, прысвечанага захаванню здаровага ладу жыцця, – “Здаровым быть здорава”.

              Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе прошли торжественные линейки

24 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем