Темы

Нацэленыя на высокі вынік

З чэрвеня бягучага года ў СВК “Калгас “Радзіма” пачаў працу рэканструяваны малочна-таварны комплекс у вёсцы Старое Сяло.

Некалі перспектыўная жывёлагадоўчая ферма, якая была ў веданні тадышняга калгаса “Наша Перамога”, у выніку неналежнага гаспадарання прыйшла ў заняпад і шмат гадоў пуставала. Да таго часу, пакуль за працу не ўзяліся спецыялісты СВК “Калгас “Радзіма”. За даволі невялікі адрэзак часу аб’ект атрымаў другое жыццё, былі абноўлены вытворчыя памяшканні, пабудаваны сучасная даільная зала, халадзільная ўстаноўка для малака, пакой адпачынку работнікаў, санвузел, новы хлеў і пляцоўкі для выгулу жывёлы.

Па словах галоўнага эканаміста сельгаспрадпрыемства Алены АЎРАМЁНАК, на ўсе работы па рэканструкцыі фермы гаспадарка затраціла 1 мільён 300 тысяч рублёў, але грошы, укладзеныя ў гэты аб’ект, ужо працуюць на аддачу.

Комплекс разлічаны на 540 галоў буйной рагатай жывёлы. Зараз дойны статак складаюць 210 кароў. Ад яго штодзень надойваюць больш за 4000 кілаграмаў малака, якое рэалізуецца гатункам “экстра”. 132 галавы – цялушкі, будучыя “мамачкі ў дэкрэце”.

– У лістападзе-снежні яны ацеляцца і пасля неабходных ветэрынарных працэдур папоўняць асноўны дойны статак, – дадае загадчыца комплексу Наталля ЛЫЧКОЎСКАЯ.

Падчас экскурсіі па комплексе Наталля Алегаўна адзначае асаблівасці ўтрымання жывёлы. Па-першае, яна знаходзіцца без прывязі. Таксама ў дахах хлявоў прадугледжаны празрыстыя ўстаўкі, якія даюць дадатковае асвятленне. Усе каровы, згодна сваіх фізіялагічных асаблівасцей, падзелены на групы. Тыя, што знаходзяцца ў стадыі сухастойнага перыяду, маюць асобны рацыён харчавання і свабоднае месца для прагулак на свежым паветры.

За ацёламі жывёлы і нованароджанымі назіраюць Святлана МАЛЮК і Галіна ШВЯДОЎСКАЯ. Яны раздойваюць кароў, што ацяліліся, малодзівам выпойваюць маладняк. Цяляткі знаходзяцца на комплексе да 21 дня, затым іх пераводзяць на дарошчванне і ўтрыманне на ферме ў вёсцы Саглассе. Цялушкі вылучаюцца асобна і пасля таго, як набяруць адпаведную вагу і ўвойдуць у неабходны ўзрост, іх выкарыстаюць для папаўнення дойнага статку на жывёлагадоўчых аб’ектах гаспадаркі.

Разам з загадчыцай на комплексе працуюць 10 чалавек, з іх 6 – даяркі. Размеркаванне працоўных абавязкаў, якое выкарыстоўваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”, дазволіла аптымізаваць колькасць абслугоўваючага персаналу. Большая частка кармоў для жывёлы раздаецца механізавана, наладжана і механізаванае гноевыдаленне. Статак доіцца 3 разы на дзень, даяркі працуюць пазменна. Ветурач, заатэхнік і асемінатар, замацаваныя за гэтым аб’ектам, наведваюць яго па меры неабходнасці.

Для работнікаў прадугледжаны ўсе неабходныя ўмовы працы: душ, санвузел, пакой для адпачынку і прыёму ежы, і, канечне ж, дастойная зарплата. Варта дадаць, што сярэдні заробак па гаспадарцы за 9 месяцаў бягучага года склаў 1118 рублёў. Працаўнікі комплексу, якія ўзорна выконваюць свае абавязкі, у дадатак да асноўнага заробку атрымліваюць 15% стымулюючай даплаты.

Р.S. І яшчэ адно ўласна маё, журналісцкае, назіранне. Гэта адносіны жывёлаводаў да сваіх падапечных. Яшчэ пры ў ваходзе ў хлеў каровы, убачыўшы сваіх даглядчыкаў, выказваюць ім знакі ўвагі. Варта махнуць чалавеку рукой, і жывёла паслухмяна робіць тое, што ад яе патрабуюць. Ці не гэта з’яўляецца самым лепшым стымулам для таго, каб працаваць лепш і дабівацца дастойнага выніку?

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем