Выявілі шматлікія парушэнні
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў фінансава–гаспадарчую дзейнасць Шклоўскага цэнтра фізкультурна–аздараўленчай работы.
Устаноўлена незаконнае атрыманне сродкаў раённага бюджэту з прычыны перакладання на яго выдаткаў па пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама залішнія выплаты работнікам на агульную суму больш за 60 тыс. рублёў. Акрамя гэтага, кантралёры выявілі шматлікія парушэнні заканадаўства пры правядзенні дзяржаўных закупак, распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, вядзенні бухгалтарскага ўліку і іншыя.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.