Темы

Ушанавалі працаўнікоў палёў і ферм

На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылося свята-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. Яно сабрала лепшых з лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі з усяго раёна.

У фае РЦК гасцей урачыстасці віталі тэматычная фотазона, выставы-дэгустацыі цэха па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і аддзела прамысловасці райста.

На свята да бялынічан завіталі дэлегацыі з Круглянскага і Магілёўскага раёнаў.

Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама былі ўзнагароджаны працаўнікі СВК “Калгас “Радзіма” вадзіцель Сяргей ШАЛКОЎСКІ і механізатар Ігар ШЧОЛУХАЎ.

Старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА павіншаваў аграрыяў з паспяховым заканчэннем сельскагаспадарчага сезона і надыходзячым святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Ён адзначыў працу СВК “Калгас “Радзіма” як прыклад, да якога трэба імкнуцца астатнім гаспадаркам. Васіль Аляксеевіч дадаў, што сёлета агульнараённы каравай склаў больш за 43 тысячы тон намалочанага зерня, з іх амаль 19 тысяч тон – унёсак СВК “Калгас “Радзіма”.

Пераважная большасць удзельнікаў жніва, якія занялі лідзіруючыя пазіцыі ў штогадовым працоўным спаборніцтве, працуе ў гэтым сельгаскааператыве (поўны спіс пераможцаў спаборніцтва хлебаробаў быў надрукаваны ў папярэднім нумары раённай газеты).

У сувязі з надыходзячым прафесійным святам, Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, Васіль Захарэнка ўручыў ганаровыя граматы райвыканкама лепшым працаўнікам галіны: брыгадзіру па жывёлагадоўлі СВК “Калгас “Радзіма” Сяргею САЙФУЛІНУ, трактарысту-машыністу гэтай гаспадаркі Міхаілу КУЛЯШОВУ, жывёлаводу ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Мікалаю ФЕДАРЭНКАВУ, вадзіцелю ААТ “Бялынічы” Анатолю ГАРБУЗАВУ, жывёлаводу ААТ “Аграсэрвіс” Лідзіі СУРГАНАВАЙ, намесніку начальніка МТК “Ключыкі” ААТ “Новая Друць” Сяргею ВАСКОЎСКАМУ, загадчыку лабараторыі ветсанэкспертызы райветстанцыі Анатолю    АНІСКАЎЦУ, трактарысту ААТ “ПМК-82 Вадбуд” Юрыю ЮХНОЎСКАМУ і сыраробу цэха па вырабе сыроў “Бабуліна крынка” Алене КАВАЛЁВАЙ.

Віншаванні пераможцам працоўнага спаборніцтва на жніве і з прафесійным святам працаўнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці выказалі прадстаўнікі прафсаюзных фарміраванняў. Старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК уручыла юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” лідару прафсаюзнай пярвічкі ААТ “Бялынічы” Тамары ЛАРКОВАЙ і грамату жывёлаводу ААТ “Аграсэрвіс” Лідзіі КАЗЛОВАЙ.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Алена СНЫТКО ўзнагародзіла ганаровымі граматамі і грашовымі сертыфікатамі працаўнікоў аграрнай галіны Кацярыну ПОВАД, Міхаіла КАДАЦЕНКУ, Любоў ЗАЙЦАВУ, Генадзя ПАЛОННІКАВА, Васіля ЦЕЛЬМАНКОВА, Аляксандра КОНАХАВА,  Сяргея АКУНЁВА і Сяргея КУЛЯШОВА.

Пад апладысменты на сцэну выклікалі маладых спецыялістаў, якія сёлета папоўнілі калектывы сельгасарганізацый раёна. Вядучыя свята падрыхтавалі для іх сюрпрыз – тэматычную віктарыну на веданне асноўных сельскагаспадарчых працэсаў, якія патрэбна выканаць, каб вырасціць хлеб.

Шчырых слоў падзякі за іх нялёгкую працу, важкі ўнёсак у развіццё раёна ўдастоіліся на свяце і ветэраны сельскагаспадарчай галіны.

А работнікі сферы культуры парадавалі ўсіх прыгожымі канцэртнымі нумарамі, якія зрабілі “Дажынкі” па-сапраўднаму цёплым і светлым святам.

 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і Аліны ЦЫГАНІЙ.

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Выборы президента в Польше: кто рулит в этом политическом шоу и причем тут Tinder

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем