Дзень выбараў на Вішоўскім выбарчым участку
Дзень выбараў на Вішоўскім выбарчым участку пачаўся на ўзнёслай ноце. Першай прагаласавала жыхарка аграгарадка Вішоў Ядзвіга Андрэева. Па словах старшыні ўчастковай камісіі Кацярыны Зайцавай шмат сяльчан прагаласавалі датэрмінова. Падвоз выбаршчыкаў з аддаленых вёсак ажыццяўляецца не толькі сіламі школы. Транспарт выдзелілі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” і СВК “Калгас “Радзіма”. Арганізавана выстава-продаж прадукцыі райста.