Темы

Чалавек жывы пакуль яго помняць

З 2013 года сябры ГАМагілёўская яўрэйская абшчынарэалізоўваюць навуковапрактычны праектДом вечнасціі ў рамках праграмыВузел жыццязаймаюцца добраўпарадкаваннем і каталагізацыяй яўрэйскіх могілак у Прыдняпроўскім краі.

Актыўны ўдзельнік гэтай праграмы, магілёўскі журналіст Алесь ЛІЦІН распавёў, што за гэты час імі былі добраўпарадкаваны, вывучаны і апісаны могілкі ў Шклове, Магілёве, Быхаве, Дрыбіне, Расне, Круглым, Кручы. Сёлета такая праца праведзена на яўрэйскіх могілках у Бялынічах. Апроч гэтага, імі вывучаюцца архіўныя дакументы, адпаведная літаратура, запісваюцца ўспаміны.

Удзел у гэтай працы прымаюць і валанцёры з ліку эпіграфістаў, гісторыкаў, этнографаў і лінгвістаў з шэрагу гарадоў Беларусі, Украіны, Літвы, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Рыгі.

Па выніках працы на могілках у Бялынічах выдадзены альбом-каталог “Бялынічы. Дом вечнасці”, аўтарамі якога з’яўляюцца Алесь Ліцін і Іда ШЭНДАРОВІЧ.

Днямі ў зале аддзела па адукацыі райвыканкама прайшла сустрэча з аўтарамі выдання, на якую завіталі настаўнікі, бібліятэкары, вучні, прадстаўнікі мясцовай яўрэйскай абшчыны.

Удзельнікі сустрэчы даведаліся, што ў Бялынічах яўрэі пасяліліся ў ХVІІ стагоддзі. У пісьмовых крыніцах яўрэйскія могілкі ў нашым мястэчку ўпершыню згадваюцца ў 1627 годзе ў дакуменце на здачу  Львом САПЕГАМ свайго бялыніцкага маёнтка ў арэнду Хрысціне ШВЯЙКОЎСКАЙ.

Асноўным заняткам мясцовых яўрэяў з’яўлялася рамесніцтва і гандаль. І развіццё школьнай справы на Бялыніччыне першымі запачаткавалі менавіта яўрэі. Захаваліся пісьмовыя сведчанні, якія сцвярджаюць, што ў 1703 годзе ў Бялынічах існавала толькі адна школа – яўрэйская – на чале з Ізраэлем МОЎШАВІЧАМ, якой на правах уласнасці належыла 11 дамоў.

У 1912 годзе ў мястэчку дзейнічала яўрэйскае пазыкова-ашчаднае таварыства, уладальнікам мясцовай бібліятэкі, па звестках на 1913 год, з’яўляўся Самуіл КАЦ. У розныя перыяды, пачынаючы з 1777 па 1926 гады, у Бялынічах было ад адной да пяці сінагог, 8-9 хедэраў. Адносна колькасці яўрэйскага насельніцтва можна сказаць, што лік яго быў не стабільны: 1064 чалавекі ў 1841 годзе, 775 – у 1869, каля 1200 – у 1908, 781 – у 1939, 23 – 1999 годзе. На гэта ўплывалі самыя розныя прычыны, у тым ліку і войны.

Вялікія выпрабаванні на долю беларускага, а таксама і яўрэйскага насельніцтва выпалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле “Акта камісіі Бялыніцкага раёна па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх паслугачоў”, які быў складзены ў лістападзе 1944 года, “усяго па раёне расстраляна, павешана, спалена, забрана ў нямецкае рабства 3315 чалавек, не лічачы 224 чалавек расстраляных, пражываючых у Бялынічах  яўрэйскага насельніцтва, якое прыбыло з Заходняй Беларусі, прозвішчы, імёны, імёны па бацьку якіх устанавіць не ўдалося”.

– У верасні 1941 года, – распавяла прысутным Іда Шэндаровіч, – у Бялынічах немцы аб’явілі збор усяго мужчынскага яўрэйскага насельніцтва. Калі сабралася больш за 150 мужчын і падлеткаў, іх пад вартай павялі ва ўрочышча Няропля, дзе і расстралялі.

Астатніх яўрэяў з Бялынічаў, а таксама дэпартаваных з Шапялевічаў, Галоўчына і іншых паселішчаў, фашысты ўтрымлівалі да 12 снежня 1941 года ў гета, якое размяшчалася ў прамакутніку цяперашніх вуліцаў райцэнтра – Энгельса і Кірава. А дзясятай гадзіне раніцы таго трагічнага дня іх пастроілі ў калону і пад прапановай перасялення ў Эсьмоны павялі ва ўрочышча Мхі, дзе і расстралялі.

Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з успамінамі Цілі БРОД, якая распавяла пра расстрэл яўрэяў, Якава ПЕЎЗНЕРА, які займаўся перапахаваннем астанкаў яўрэяў, пастраляных немцамі ў Няроплі.

Іда Шэндаровіч расказала аб выніках даследвання яўрэйскіх могілак у Бялынічах.

– Яўрэйскія могілкі ў Бялынічах з’яўляюцца аднымі з самых дагледжаных у Магілёўскай вобласці. Яны вельмі важныя ў духоўным і філасофскім сэнсах. Яўрэйскія могілкі маюць мноства назваў: на іўрыце – “бейт олам” (дом вечнасці), “бейт хаім” (дом жыцця), на ідыш – “хайліке орт” (святое месца), “гутэ орт” (добрае месца)… У нашым рэгіёне ў памяці людзей захавалася назва могілак на іўрыце ў ашкеназскім вымаўленні – “бэсхаім.

На могілках у Бялынічах мы выявілі 58 надмагілляў з надпісамі на іўрыце, маюцца таксама надмагільныя камяні без надпісаў. Надмагіллі выраблены з граніту. На большай частцы іх указаны прозвішчы нябожчыкаў, на адным помніку эпітафія напісана на абодвух яго баках. Верагодна, там пахаваны члены адной сям’і. Дэкаратыўных выяў зусім мала. Гэта традыцыйныя шасціканцовыя зоркі, дрэвы, раслінныя матывы, падсвечнікі на жаночых магілах.

Кацярына БЕЛКІНА, валанцёр праекта з С.-Пецярбурга, адзначае наступныя лінгвістычныя асаблівасці эпітафій надмагілляў яўрэйскіх могілак у Бялынічах: “Надмагілле 1885 года на магіле Фрумы Гені Драпкінай, дачкі Шрагі Файвіша, выдзяляецца сярод астатніх. У адрозненне ад іх, дзе ўказана “Пей Нун” (першыя літары слоў “Тут пахаваны (а)”), на ім прысутнічае надпіс “Ціюн аль хакевер”. Гэта больш ранняя, класічная форма, якая азначае “Знак на магіле”. Двайное імя, Шрага Файвіш, – даволі рэдкае для Магілёўскай вобласці.

Надмагілляў з шматслоўнымі цытатамі не больш за пяць. Але сярод іх прысутнічаюць разнастайнасць варыянтаў і памылкі разбяра. Напрыклад, у некалькіх выпадках напісанне месяца “тевет” перадае яго мясцовае вымаўленне “тувес” альбо “тойвес”.

Напрыканцы эпітафіі часта сустракаецца эўлогія “да канца быцця”. Дагэтуль асабіста я такое не сустракала. Вельмі цікавы зварот, які дзе-нідзе пішыцца яшчэ і ў скарочаным варыянце. Гэта азначае, што ў мясцовай абшчыне было распаўсюджанай практыкай  выкарыстанне гэтай цытаты і сваіх вырыянтаў вымаўлення.”.

Бялынічанка Тамара ХІТРЫКАВА напрыканцы сустрэчы падзякавала ўдзельнікам праекта за іхнюю працу па аднаўленні памяці, бо чалавек жывы да таго часу, пакуль яго помняць.

– Вы дайшлі да кожнай магілы, – сказала яна, – пачысцілі надпісы, навялі парадак, сфатаграфавалі і апісалі. Бачым як было і што стала зараз. Трэба сказаць вялікі дзякуй і калектыву нашага жылкамгаса, які падтрымлівае парадак на могілках і прылеглай да іх тэрыторыі: там своечасова скошваецца трава, наводзіцца парадак.

Неабходна адзначыць, што апісанне надмагілляў адкрывае цэлы комплекс раней невядомай інфармацыі адносна народа, які цягам некалькіх стагоддзяў жыў тут па-суседству з беларусамі, рускімі, палякамі і прадстаўнікамі іншых народаў. 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

     Фота аўтара

     і з архіва Магілёўскай яўрэйскай абшчыны.

Последние новости

РОВД информирует

26 апреля – Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
Главное

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Общество

55 случае насилия в семье зафиксировано с начала 2024 года в Белыничском районе

24 апреля 2024
Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
РОЧС информирует

Спасатели призывают не оставлять детей без присмотра

17 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024