Темы

Вораг вадзіцеля – алкаголь!

Пад яго ўплывам паводзіны чалавека становяцца непрадказальнымі і нават небяспечнымі. Ап’яненне робіць людзей безабароненымі пры ўзнікненні неардынарных сітуацый.

Асабліва востра гэта праяўляецца ў дарожным руху і не залежыць ад таго, хто знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення: вадзіцель ці пешаход, веласіпедыст або возчык коннага транспарту.

П’янства за рулём вядзе да самых страшных трагедый на дарозе. Вадзіцелі нападпітку робяць наезды, сутыкненні і перакульванні, незалежна ад умоў і абставін. Пры гэтым яны гінуць самі і губяць іншых або робяць іх інвалідамі.

Чым кіруюцца грамадзяне, сядаючы за руль у стане алкагольнага ап’янення? спадзяюцца на сваё майстэрства, на тое, што ўсё абыдзецца, што іх не затрымаюць інспектары ДАІ. Прычын знаходзіцца шмат.

Але п’янымі садзяцца за руль свядома. І, аказаўшыся затрыманымі, большасць такіх кіроўцаў сцвярджае, што яны – цвярозыя.

Даследаванні паказваюць: пры ўтрыманні ў крыві ўсяго каля 1 праміле алкаголю верагоднасць загінуць у дарожна-транспартным здарэнні ўзрастае ў некалькі разоў.

У Беларусі кіроўца лічыцца нецвярозым, калі ў яго крыві ці выдыхаемым паветры ўтрымліваецца 0,3 праміле алкаголю.

Нецвярозы кіроўца пераацэньвае свае сілы, губляе здольнасць да адэкватнай ацэнкі і прыняцця рашэнняў, якія неабходны ў экстрэмальнай сітуацыі. З прычыны пераацэнкі сваіх магчымасцей выяўляецца нават агрэсіўнасць і пагардлівае стаўленне да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Усё гэта прыводзіць да парушэнняў ПДР і непапраўных трагедый.

За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартам тэрмінам на  3 гады.

Такое паняцце як пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, можа прымяняцца да асобы, якая не мае права кіравання аўтамабілем альбо пазбаўлена пасведчання кіроўцы. Гэтыя грамадзяне не дапускаюцца да здачы кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання транспартнымі сродкамі на перыяд сканчэння тэрміну забароны. Паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане цягне ўжо крымінальную адказнасць з канфіскацыяй транспартнага сродку, незалежна ад таго, належыць ён вадзіцелю ці не.

Перш чым ужываць спіртное, падумайце. Магчыма, неўзабаве вам спатрэбіцца паездка. Таму лепш не піць зусім. Тады і самаадчуванне будзе ў парадку, і непрыемнасцей на дарозе атрымаецца пазбегнуць.

                                               Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

                                               інспектар АДАІ РАУС.

 

 

Последние новости

Новости Беларуси

Мирная дипломатия Беларуси: Защита суверенитета и исторической правды в условиях глобальных вызовов

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Как будут работать летние лагеря в Белыничском районе? Рассказываем.

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Пионерский фестиваль прошёл в Белыничах. Смотрите, как это было

23 мая 2025
Читать новость
Новости района

Итоги года и новые задачи: заседание Белыничской райорганизации профсоюза работников АПК

22 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В школах Беларуси с 1 сентября запретят пользоваться мобильными телефонами

22 мая 2025
Читать новость
Президент

Ответственность нанимателей за иностранных работников введена в Беларуси указом Президента

22 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем