Темы

Час стаць прыкметным!

Па 24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць інфармацыйную кампанію па прапагандзе выкарыстання святлоадбівальных элементаў.

Накіравана яна на папярэджанне аварый з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў коннага транспарту ў цёмны час сутак.

27 кастрычніка каля 22-х гадзін вечара паблізу вёскі Навасёлкі Магілёўскага раёна на аўтадарозе Сялец-Быхаў-Рагачоў аўтамабіль “Форд” наехаў на 37-гадовую жанчыну, якая рухалася ў сустрэчным напрамку па цэнтры праезнай часткі. У выніку ДТЗ жанчына атрымала сур’ёзныя траўмы, была шпіталізавана. Флікераў на вопратцы яна не мела. Знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення.

23 кастрычніка а палове сёмай вечара ў Кіраўскім раёне вадзіцель, кіруючы аўтамабілем “Газель”, зрабіў наезд на 35-гадовую жыхарку Кіраўска, якая ў стане алкагольнага ап’янення ляжала на праезнай частцы дарогі на паласе руху аўтамабіля. Жанчыне былі нанесены цяжкія траўмы. Флікераў на вопратцы не было таксама. Высветлілася, што да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху па арт.18.23 КаАП РБ яна прыцягвалася 18(!) разоў.

Вечарам 15 кастрычніка ў Быхаўскім раёне на 4-м кіламетры аўтадарогі Быхаў-Бялынічы вадзіцель грузавіка сутыкнуўся з коннай павозкай, якая раптоўна выехала на паласу сустрэчнага руху. Ад атрыманых траўм возчык памёр у машыне хуткай дапамогі. Павозка святлоадбівальнымі элементамі пазначана не была.

Памятайце, што выкарыстанне святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак альбо ва ўмовах восеньскага надвор’я з’яўляецца дзейсным спосабам засцерагчы сябе на дарозе. Аднак іх прымяненне з’яўляецца толькі адной з неабходных умоў павышэння бяспекі. Важным дадаткам да гэтага павінна быць дакладнае захаванне дарожнага закона.

Падрабязна прааналізаваўшы многія ДТЗ, напрошваецца выснова, што многіх дарожных трагедый удзельнікі руху маглі і павінны былі пазбегнуць. Як правіла, людзі расплачваюцца за сваю бестурботнасць, самаўпэўненасць, нежаданне выконваць правілы. Часта свядомасцю нашых суграмадзян кіруе ўстойлівае перакананне, што бяда можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з імі. Яны не жадаюць успрымаць горкія памылкі іншых. Але цана гэтаму – іх жыццё і здароўе.

                        Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

         інспектар АДАІ РАУС.

Последние новости

Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

МНЕНИЕ. Изоляция или взаимное сотрудничество? Как Беларусь строит отношения с миром

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Линия жизни привела в Беларусь

15 мая 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Установка пожарного извещателя – это сложно и дорого?

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем