Темы

Ёсць яшчэ над чым працаваць ды працаваць

Жывёлагадоўчая галіна Магілёўскай вобласці яшчэ не заняла тую пазіцыю ў эканоміцы рэгіёну, на якой яна павінна пастаянна і трывала знаходзіцца.

У мінулую суботу ў Бялынічах прайшла абласная нарада па пытаннях арганізацыі вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі па выніках працы за дзесяць месяцаў бягучага года. Практычная частка яе адбылася на Іскраўскім малочна-таварным комплексе ААТ “Аграсэрвіс”, дзе ўдзельнікі дэталёва пазнаёміліся з усім комплексам праводзімых работ па вытворчасці малака, вырошчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, падрыхтоўцы сухастойных кароў да ацёлу і працай з навацельнымі цялушкамі.

Нарада праходзіла пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Васіля АКУЛІЧА. Удзел у ёй прымалі: старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Віктар ВІТКОЎСКІ, яго намеснік Алена БАДАК, генеральны дырэктар РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Аляксандр ЮРЧАНКА, а таксама спецыялісты адпаведных абласных служб, старшыні райвыканкамаў, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы раёнаў, кіраўнікі райфіліялаў абласнога дзяржплемпрадпрыемства, дырэктары камбінатаў хлебапрадуктаў.

Адкрываючы нараду, Васіль Акуліч абазначыў галоўную тэму яе: на жывым прыкладзе грунтоўна вывучыць вопыт працы жывёлаводаў Іскраўскага МТК і з панядзелка пачаць максімальна ўкараняць яго ў гаспадарках сваіх раёнаў. Пры гэтым, Васіль Іванавіч папрасіў удзельнікаў нарады звярнуць асаблівую ўвагу на арганізацыю прыгатавання кармоў і выкарыстання энергетычных дабавак, сістэму кармлення жывёлы, што з’яўляецца важным фактарам павышэння вытворчасці малака і сярэднясутачных прываг жывёлы.

-Галоўнай задачай у жывёлагадоўчай галіне было і застаецца – накарміць якаснымі кармамі кароў, буйную рагатую жывёлу, – дадаў першы намеснік губернатара. – І ўсё для гэтага ў вас ёсць. Застаецца напоўніцу ўключыць чалавечы фактар.

На МТК аграгарадка Іскра старшыні райвыканкамаў, начальнікі райсельгасхарчаў, іх намеснікі па жывёлагадоўлі, галоўныя ветурачы раёнаў, кіраўнікі раённых філіялаў абласнога дзяржплемпрадпрыемства выслухалі тлумачэнні дырэктара ААТ “Аграсэрвіс” Віктара КРЫВАНОСА і намесніка галоўнага ветурача ВСУ “Бялыніцкая райветстанцыя” Івана РАДОЎСКАГА.

Кіраўнік таварыства адзначыў, што зараз тут праводзіцца комплекс работ, скіраваных на тое, каб штодзённую вытворчасць малака павялічыць да 15 і больш тон. Гэта задача будзе дасягнута шляхам далейшага строгага захавання тэхналогій прыгатавання кармоў і іх раздачы, тэхналагічнага догляду і даення жывёлы, праз прафілактыку хвароб БРЖ і яе лячэнне. Высокія зарплаты жывёлаводаў становяцца стымулам іх самадысцыпліны і руплівасці.
Тое ж самае і з сярэднясутачнымі прывагамі жывёлы. З сярэдзіны лета і за два першыя месяцы восені яны павялічыліся з 250-300 грамаў амаль да кілаграма.

-Дзякуючы чаму? – прагучала пытанне.

-Трохразовую прыбаўку прываг забяспечылі дакладна збалансаваны па спажыўных рэчывах рацыён, добры догляд жывёлы, захаванне ўсіх тэхналагічных рэжымаў, прафілактыка хвароб, дысцыпліна работнікаў і матывацыя іх да прафесійнага выканання сваіх працоўных абавязкаў, – коратка адказаў Віктар Крыванос.

Намеснік галоўнага ветурача райветстанцыі Іван Радоўскі, распавядаючы пра вопыт працы жывёлаводаў Іскраўскага МТК па захаванасці маладняку БРЖ, падкрэсліў, што па розных прычынах з пачатку года загінулі 148 галоў яе, а з чэрвеня і па сёння не прапала аніводнай жывёліны.

Сваё практычнае знаёмства з арганізацыяй работ па вытворчасці малака, вырошчванні і захаванасці маладняку буйной рагатай жывёлы, падрыхтоўцы сухастойных кароў да ацёлу і працай з навацельнымі цялушкамі ўдзельнікі абласной нарады пачалі з цэху, дзе ўтрымліваецца жывёла, гатовая да ацёлу. Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Алена Бадак заўважыла: у гэтым цэху створаны ідэальныя ўмовы для ацёлу кароў і, што называецца, на пальцах пералічыла ўсе тэхналагічныя патрабаванні для гэтага працэсу, супастаўляючы іх з тым, што маецца тут. Уключаючы і кармленне жывёлы.

Да слова сказаць, раней гэта памяшканне было запушчана, загноена. Па словах Віктара Крываноса, з комплексу вывезена на палеткі больш за 25 тысяч тон гною.

Наведалі ўдзельнікі нарады таксама прафілакторый, дзе ўтрымліваюцца маленькія цяляткі, цэхі па вытворчасці малака, утрымання цялят ад месяца да трох і ад трох да шасці месяцаў, цялушак да шасці месяцаў, прасачылі за працэсам прыгатавання травянога корму і яго раздачай, пазнаёміліся з паказчыкамі Тэхналагічнай карты кармлення жывёлы МТК “Іскра” ААТ “Аграсэрвіс” па стане на 23 лістапада 2019 года. Гэты дакумент вывешваецца ў цэхах комплексу і выдаецца механізатару, які заняты на прыгатаванні і раздачы перамешанай кормасумесі. З парадкам і аб’ёмамі кармлення таксама азнаёмліваецца і ўвесь персанал, які абслугоўвае жывёлу.
Пасля ў РЦК адбылося пленарнае пасяджэнне абласной нарады.

Свой даклад на тэму арганізацыі вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі па выніках працы за дзесяць месяцаў бягучага года намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Алена Бадак пачала з паказу фотаздымкаў, зробленых падчас нядаўняга маніторынгу МТК і ферм Магілёўшчыны, на якіх адлюстраваны негатыўныя факты абыходжання з цяляткамі, утрымання кароў, выканання антымастытнай праграмы. На жаль, некалькі разоў з адмоўнага боку прагучалі і некаторыя МТК і фермы гаспадарак нашага раёна, а найчасцей – ААТ “Новая Друць”.

Алена Генадзеўна падрабязна спынілася на патрабаваннях тэхналогій вытворчасці малака і мяса, утрымання цялят, догляду і кармлення кароў. Яна падкрэсліла, што ўсе прысутныя выдатна разумеюць: карова з’яўляецца, вобразна кажучы, хадзячым банкаматам для сельскіх гаспадарак. А вось адносіны да яе на многіх комплексах і фермах антыгуманныя, таму неадкладна ўсім трэба павярнуцца тварам да буронкі. Дакладчык прааналізавала таксама прычыны невыканання заданняў па вытворчасці малака, яго таварнасці. Наш раён, да слова сказаць, паказаў добры прыклад, забяспечыўшы 92 % таварнасці сырадою. Засяродзіла яна ўвагу прысутных і на ўпушчэннях па якасці атрыманага малака.

Тэмай выступлення начальніка аддзела ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магаблвыканкама Міхаіла ЛУСЦЯНКОВА сталі вынікі працы па захаванасці БРЖ за студзень-кастрычнік і меры, якія прымаюцца па зніжэнні невытворчага выбыцця жывёлы. Міхаіл Васільевіч заўважыў, што няма такіх хвароб жывёлы, якія сёння не лячыліся б. Тады адкуль узяліся такія лічбы перавышэння тэхналагічнай нормы выбыцця яе? Значыць, уся справа толькі ў чалавечым фактары, у тым ліку, і ў абыякавасці ветурачоў да выканання сваіх прафесійных абавязкаў.
Генеральны дырэктар РУСПП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” Аляксандр Юрчанка падрабязна, з лічбамі і канкрэтнымі прыкладамі, далажыў аб стане работы па ўзнаўленні статку, назваў яе першачарговыя задачы, а таксама задачы арганізацыі штучнага асемянення кароў і цялушак. Былі ім агучаны і рэзервы атрымання прыплоду.
Падсумоўваючы вынікі нарады, першы намеснік старшыні Магаблвыканкама Васіль Акуліч сказаў:

-Вам паказалі на Іскраўскім МТК, як трэба сёння працаваць, якая тут дакладная тэхналогія, якімі кармамі павінна забяспечвацца жывёла. Параўнайце іх з тымі, што выкарыстоўваюцца для кармлення жывёлы ў вашых гаспадарках. Зрабіце магчымае: накарміце карову. Тады і малако будзе, і заробкі ў жывёлаводаў падрастуць.

Першы намеснік старшыні Магаблвыканкама паставіў перад кіраўніцтвам кожнага раёна канкрэтныя задачы па выпраўленні недапушчальнага становішча ў жывёлагадоўчай галіне і назваў канкрэтныя тэрміны іх выканання.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости Беларуси

“Лето – детям”. Какие задачи стоят перед взрослыми в оздоровительный сезон 2025 года

16 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Ограничения на посещение лесов введены в 28 районах Беларуси

16 мая 2025
Читать новость
Новости района

Спортивный праздник в День семьи прошел в Белыничах

15 мая 2025
Читать новость
Новости района

Единые уроки ко Дню семьи проходят в Белыничском районе

15 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

МНЕНИЕ. Изоляция или взаимное сотрудничество? Как Беларусь строит отношения с миром

15 мая 2025
Читать новость
Общество

Линия жизни привела в Беларусь

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем