Темы

У рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства раённая бібліятэка пераехала на новае месца

У рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў нашым горадзе ў 2020 годзе, раённая бібліятэка пераехала на новае месца. Цяпер яна працуе ў будынку кінатэатра “Зорка”, па адрасе вул. Ленінская, 55.

Як распавяла в.а. дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Жанна САНЬКОВА, памяшканне, дзе раней была бібліятэка, не падлягае далейшай эксплуатацыі, а новае месца для кніжнага храма выбралі невыпадкова. Па цяперашнім адрасе бібліятэка стане яшчэ больш даступнай для жыхароў райцэнтра. Таксама тут стала больш магчымасцей праводзіць цікавыя мерапрыемствы для дзяцей і дарослых.  Плануецца, што кінатэатр у спалучэнні з храмам кнігі стане сапраўдным духоўным медыяцэнтрам па выхаванні высокіх маральных каштоўнасцей у бялынічан і гасцей горада.

Па новым адрасе бібліятэка працуе з 1 лістапада ў звычайным рэжыме, з 9.00 да 18.00.

Бібліятэкары шчыра запрашаюць чытачоў наведваць установу.

 

       Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Мероприятие ко Дню защиты детей прошло в Белыничах

31 мая 2025
Читать новость
Новости района

Мнение. Скандал с пакетиком в прямом эфире поставил кандидата в президенты Польши в серьезное положение

30 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Стартует «Белагро-2025»

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах чествовали мелиораторов. Смотрите, как это было

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

Какие мероприятия пройдут в День защиты детей в Белыничском районе. Рассказываем

30 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе прошла акция по благоустройству криниц

29 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем