Темы

Прэм’ера спектакля прайшла ў Вішоўскім СЦКіВЧ

Прэм’ера чарговага спектакля ў рамках творчага праекта “Бялыніцкая тэатральная восень” прайшла ў Вішоўскім СЦКіВЧ.

Усім вядома, што тэатр пачынаецца з вешалкі, а ў сельскім Цэнтры культуры і вольнага часу ён пачаўся з асаблівага лірычнага настрою, які стваралі тэматычныя фотазоны і чаяпіцце, арганізаванае працаўнікамі клубнай установы і бібліятэкі.

У такой жа нязмушнай, амаль што сямейнай, абстаноўцы пачаўся і сам спектакль.

Сёлета ўдзельнікі тэатральнага калектыву вырашылі адысці ад традыцый і замест класічных твораў звярнуліся да п’есы “Любові ўсе ўзросты падуладныя” сучаснага аўтара Эвеліны ПІЖЭНКА.

Лірычная вясковая камедыя з простым сюжэтам адкрывае складаныя ўзаемаадносіны галоўных герояў – дзеда Аляксея і бабы Любы. Іх ролі бліскуча выканалі Уладзімір ЧУЖАЎКА і Валянціна СЕЛЬВЯНКОВА.

Героі п’есы ў маладосці кахалі адзін аднаго, але з-за недарэчнасці іх шлюб не адбыўся. Зараз яны – адзінокія, але на былыя пачуцці не забыліся. Толькі гордасць і непаразуменне перашкаджаюць пажылым людзям аб’яднаць свае лёсы.

Гэты важны крок нявольна дапамагаюць зрабіць унукі абодвух. Іх каханне прымушае бакі прымірыцца і пачаць агульныя дзеянні, каб пасварыць маладых. Аўтар п’есы нават дала ўнукам сімвалічныя імёны – Люба і Аляксей, як у дзядулі і бабулі.

На агульным рамантычным фоне каханне прыходзіць і да “сазнацельнага” аднавяскоўца Міцяя, які ўсё жыццё ўцякаў ад сур’ёзных адносін, лічыў жанчын акупанткамі і падманшчыцамі.

Агульная эйфарыя закаханасці на сцэне перадаецца і гледачам. У п’есе шмат камічных сітуацый, у якія патрапляюць героі пастаноўкі. Перажыванні маладых Любашы і Лёшы амаль што адзін у адзін паўтараюць іх бабуля і дзядуля.

Пасля нядоўгіх высвятленняў адносін усе мірацца і ідуць глядзець канцэрт “зорак” мясцовага шоу-бізнесу.

У спектакль жыва і арганічна ўпляліся музычныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Сяргея БАНЧАКА, Дашы ДЗЯНІСАВАЙ і Валянціны Сельвянковай.

Сёлета да тэатральнага калектыву СЦКіВЧ далучылася  малады спецыяліст СВК “Калгас “Радзіма” Дзіяна НЯГОДНІКАВА. Яна сыграла на Вішоўскай сцэне сваю першую ролю унучку Аляксея Кузьміча Любашу. 

Добры, светлы і крыху наіўны спектакль пакінуў пасля сябе шмат цёплых пачуццяў. Яго гледачы на невялікі час таксама адчулі сябе закаханымі. У герояў, у п’есу і, канечне ж, у тэатр. Сапраўды, тэатр пачынаецца з любові… Да высокага мастацтва.

 

             Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

         Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Политическая лихорадка в Польше: Кандидаты обещают рай, но народ ждет решений

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Президентские выборы в Польше: почему социальные вопросы в тени?

18 мая 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошло общерайонное родительское собрание

17 мая 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сотрудники крупнейшего в России издательства «Эксмо» задержаны по делу об экстремизме

17 мая 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Президентские выборы в Польше или Цирк на политической арене

17 мая 2025
Читать новость
Президент

В Белыничах прошел вечер Леонида Сидорова

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем